Радыё Свабода Сын забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай Антон Філімонаў Новы год сустракаў у камэры сьледчага ізалятара. 16-гадовага Антона затрымалі 27 сьнежня супрацоўнікі Першамайскага ўпраўленьня ўнутраных справаў. Яго падазраюць у вырабе і распаўсюдзе беларускіх грашовых купюраў. Бабуля Антона Дыяна Чаркасава лічыць, што да ўнука паставіліся вельмі жорстка, абраўшы мерай стрыманьня арышт. Яна перадала яму харчы і навагоднюю перадачу.
Супраць Антона Філімонава і некалькіх яго знаёмых распачатая крымінальная справа за падробку і распаўсюд грашовых знакаў. Антона Філімонава разам зь яго знаёмым затрымалі на тралейбусным прыпынку ўвечары 27 сьнежня. Антон патлумачыў, што хлопцы спрачаліся, у каго лепшы кампутар, і зрабілі кожны на сваім грашовыя купюры. У іх знайшлі тры купюры па 10 000 рублёў, і чатыры – па 5 000. Адзін юнак, каб праверыць якасьць, нават набыў у шапіку цыгарэты і каву, але яго на гэтым схапілі. Трое сутак Антон правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым яго перавялі ў камэру сьледчага ізалятара.
Бабуля Антона Дыяна Чаркасава ўзгадала, як дзяўчынкай насіла туды перадачы сваёй матулі. Бацькоў, якія былі ў партызанах, арыштавалі пасьля вайны.
(Чаркасава: ) “Некаму спатрэбілася наша кватэра. Усіх забралі. Нас з братам накіравалі да бабулі. Так і хадзілі ў 11-гадовым узросьце, перадачы насілі на Валадарку. Потым іх выпусьцілі… Рэабілітавалі. Папрасілі прабачэньня… А жыцьцё разбурылі, ды й сям’я распалася.”
Дыяна Чаркасава на Новы год перадала ўнуку шакалядку, мандарын і кавалак сыру. Яна лічыць, што сьледчыя дабіліся арышту Антона, бо баяліся, што ён зьедзе ў Маскву да свайго бацькі.
(Чаркасава: ) “Так, ён зрабіў глупства. Але ж гэта яшчэ дзіця. Людзі ў 16 гадоў ня так разумеюць жыцьцё, і ня так да яго ставяцца, як у 50. Разам зь ім было яшчэ чацьвёра хлопцаў, дык усіх адпусьцілі, а яго арыштавалі. Можа, ўлады спалохаліся, што зноў у Маскву зьедзе да бацькі. А ён ня можа жыць далёка ад Радзімы… На жаль!”
Антон паведаміў на допыце, што да яго прыходзілі ў камэру сьледчыя ў справе забойства яго маці. Журналістку Вераніку Чаркасаву забілі 20 кастрычніка 2004 году ва ўласнай кватэры, калі яна зьбіралася на працу. Антон і айчым Веранікі Ўладзімір Мялешка, якія першымі ўвайшлі ў кватэру і самі выклікалі міліцыю, былі прызнаныя падазраванымі ў забойстве. У чэрвені 2005 году зь іх зьнялі статус падазраваных, а ў сьнежні справу спынілі.
(Чаркасава: ) “Мы размаўлялі зь нейкімі начальнікамі. Яны нам адказалі: “А гэта ня допыт. Гэта яны зь ім размовы праводзяць.” Канешне, калі кажуць: “Ты ў нашых руках, і мы што захочам, то з табой і зробім!”, – дык гэта называецца размова?!”
Бабуля і дзед Антона непакояцца, што ў хлопчыка зноў будуць праблемы са здароўем. Летась пасьля трагічнай сьмерці матулі і допытаў Антон трапіў у псыхіятрычны шпіталь. Адтуль яго забраў бацька ў Маскву. Як толькі з хлопчыка зьнялі падазрэньні, ён вярнуўся ў Менск да бабулі.