Юры Дракахруст, Прага Другі дзень Расея не пастаўляе газ Украіне, ідуць толькі транзытныя пастаўкі праз Украіну ў іншыя эўрапейскія краіны. “Газпром” абвінавачвае Ўкраіну ў незаконным адпампоўваньні транзытнага газу. Кіеў абвяргае абвінавачваньні. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікае Маскву да працягу перамоваў па газавай праблеме. Міністар эканомікі Нямеччыны Міхаэль Грос прапануе Расеі шукаць кампраміс з Украінай.
У першы дзень новага году расейскі канцэрн “Газпром” скараціў падачу газу ва Ўкраіну на 120 мільёнаў кубамэтраў у дзень. Газ ідзе толькі транзытам. Яшчэ ўчора прадстаўнікі расейскага газавага канцэрну абвінавацілі Ўкраіну ў незаконным адпампоўваньні транзытнага газу, а сёньня намесьнік старшыні праўленьня “Газпраму” Аляксандар Мядзьведзеў заявіў:
(Мядзьведзеў: ) "Я б хацеў агучыць той аб''ём, які быў першага студзеня скрадзены з экспартнай трубы. Гэта каля 100 мільёнаў кубамэтраў газу па рынкавым кошце звыш 25 мільёнаў даляраў".
Зьніжэньне падачы газу зафіксавалі эўрапейскія спажывальнікі “Газпрому”, якія атрымліваюць газ праз Украіну. Вугоршчына паведаміла, што пастаўкі скараціліся на 40%, пацярпелі і спажыўцы ў Сэрбіі і Босьніі, куды газ ідзе праз Вугоршчыну.
Польшча зафіксавала скарачэньне падачы газу на 14%.
Раней прэм''ер-міністар Ўкраіны Юры Еханураў заяўляў, што Украіна мае права адпампоўваць 15% транзытнага газу ў якасьці платы за транзыт, калі Расея спыніць прамыя пастаўкі. Аднак украінскія ўлады заяўляюць, што зараз яны не адпампоўваюць расейскі транзытны газ.
Гаворыць украінскі міністар энэргетыкі Іван Плачкоў:
(Плачкоў: ) "Сёньня несанкцыянаванага адбору газу няма. Сёньня, я яшчэ раз паўтараю, Украіна спажывае газ ўласнай здабычы, газ, які пастаўляецца з падземных сховішчаў і туркмэнскі газ, у дакладнай адпаведнасьці з падпісаным кантрактам".
Нагадаем, што расейскі бок настойваў на тым, каб з новага году Украіна плаціла па 230 даляраў за тысячу кубамэтраў газу, ранейшая цана складала 50 даляраў за тысячу кубоў. Кіеў не адмаўляўся ад падвышэньня цаны, але лічыць цану 230 даляраў неабгрунтаванай.
Учора гэта паўтарыў прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. Літаральна напярэдадні новага году ўзьнік кампрамісны варыянт, паводле якога першы квартал Украіна купляе газ па старой цане, а потым – ад красавіка – па рынкавай.
“Газпром” настойвае на тым, што рынкавая цана для Ўкраіны – менавіта 230 даляраў і жадае, каб яна была зафіксаваная ў кантракце. Віктар Юшчанка заклікае Маскву да працягу перамоваў.
(Юшчанка: ) "Я хачу яшчэ раз сказаць: украінскі бок не выходзіў і ніколі ня выйдзе з перамоўнага працэсу. Я хачу зьвярнуцца сёньня да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Ўладзімеравіча Пуціна, каб ён даў адпаведныя палітычныя дырэктывы, каб расейскі бок, расейскі "Газпром" вярнуўся за стол перамоваў".
Учора Юшчанка заявіў, што спрэчка паміж Кіевам і Масквой – гэта “барацьба за незалежнасьць – значна больш цяжкая, чым на Майдане”.
У цяперашняй сытуацыі надзвычай важнай зьяўляецца пазыцыя заходніх краінаў, а менавіта спажыўцоў “газпрамаўскага газу”. Гэты газ задавальняе чвэрць патрэбаў Заходняй Эўропы, і 80% яго ідзе менавіта праз Украіну.
Учора канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла наконт газавага крызысу наступнае.
(Мэркель: ) "Мы спадзяемся, што прымальная дамоўленасьць можа быць дасягнутая ў спрэчцы паміж Расеяй і Украінай, акрамя таго мы спадзяемся на перамогу здаровага сэнсу ў суседзкіх адносінах паміж Украінай і Расеяй".
Больш пэўным быў сёньня міністар эканомікі Нямеччыны Міхаэль Глос, які заклікаў Расею да пошуку кампрамісу з Украінай, ён дадаў, што Расея павінна паводзіць сябе адпаведна той ролі, якую яна адыгрывае зараз, як краіна старшыня “вялікай васьмёркі”.
Яшчэ ўчора дзярждэпартамэнт ЗША выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Расеі спыніць пастаўкі газу Украіне. У заяве Дзярждэпартамэнту гаворыцца, што “гэты рэзкі крок стварае нестабільнасьць у энэргетычным сэктары рэгіёна і выклікае сур''ёзныя пытаньні адносна выкарыстаньня энэргетыкі для аказаньня палітычнага ціску”.
ЗША падтрымліваюць пераход на рынкавыя цэны на энэрганосьбіты, але лічаць, што гэта павінна адбывацца паступова, а не раптоўна і не ў аднабаковым парадку – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту.
Цяперашнюю сытуацыю ва Ўкраіне мы папрасілі пракамэнтаваць экспэрта з украінскага інстытуту ўсясьветнай эканомікі Аляксея Плотнікава.
(Карэспандэнт: ) "Спадар Плотнікаў, якія крокі робіць зараз украінскі ўрад для пераадоленьня крызысу?"
(Плотнікаў: ) "Я ня буду кранаць палітычныя крокі, скіраваныя на абвінавачваньне Расеі ці пошук падтрымкі з боку краінаў Эўразьвязу. Што тычыцца практычных эканамічных крокаў, то іх уласна два: працягваюцца перамовы з Туркмэністанам аб пастаўках газу. Сёньня ў Ашхабад выляцеў кіраўнік "Нафтагазу Украіны.
І другі крок – заклікі да ўкраінскіх прадпрыемстваў праводзіць рэжым ашчаджэньня энэргіі. Сёньня распаўсюджаная заява, што некаторыя прадпрыемствы могуць наагул спыніць працу.
Што тычыцца перамоваў з "Гапромам", то пакуль ня бачна пэрспэктываў, што могуць прывесьці да згоды ўкраінскі і расейскі бакі".
(Карэспандэнт: ) "Якія сцэнары разьвіцьця падзеяў разглядаюцца ва Ўкраіне?"
(Плотнікаў: ) "У прынцыпе я ня бачу рэальных магчымасьцяў, каб Украіна перайшла тэрмінова перайшла на іншыя крыніцы паставак. Пакуль ёсьць магчымасьць існаваць на ўласных запасах, але калі будзе мароз, то гэтага ня хопіць. Што тычыцца прадпрыемстваў, то яны былі прынцыпова прывязаныя да расейскага газу, асабліва мэталюргія і хімічная прамысловасьць – экспартныя галіны.
Нават калі пойдзе туркмэнскі газ, ён не закрые той дэфіцыт газу, які стварыўся пасьля рашэньня Расеі. Таму, магчыма, Украіна будзе існаваць ва ўмовах паўкрызіснага стану. Але я не выключаю, што давядзецца ісьці на саступкі і выкарыстоўваць расейскі газ па цэнах, якія дае Ўкраіне "Газпром"".
(Карэспандэнт: ) "У лютым 2004 году ў Беларусі была падобная сытуацыя, тады "Газпром" адключыў наагул усе пастаўкі – і для ўнутранага спажываньня Беларусі і транзытныя пастаўкі. Ці абмяркоўваецца, ці ўлічваецца ва Ўкраіне досьвед таго канфлікту?"
(Плотнікаў: ) "Наагул ня згадваецца досьвед Беларусі, яе канфлікт з "Газпромам" 2004 году. Хутчэй зараз ідзе пошук падтрымкі ў краінах Заходняй Эўропы і ў Злучаных Штатах. Краіны Заходняй Эўропы пакуль задэкляравалі занепакоенасьць і заклікалі Расею ды Ўкраіну вырашыць праблему ў двухбаковым парадку. Злучаныя Штаты таксама выказалі занепакоенасьць і запрапанавалі Расеі і Ўкраіне будаваць адносіны на рынкавых асновах. Гэта, фактычна, ёсьць падтрымкай пазыцыі "Газпрому"".
(Карэспандэнт: ) "А як на крызыс рэагуе і што прапаноўвае ўкраінская апазыцыя?"
(Плотнікаў: ) "Партыя рэгіёнаў і яе лідэр Віктар Януковіч прапанаваў склікаць надзвычайнае пасяджэньня Вярхоўнай Рады для абмеркаваньня гэтага пытаньня яшчэ 29 сьнежня. Але гэтая прапанова не была ўхваленая старшынём Вярхоўнай Рады. Акрамя таго Юлія Цімашэнка прапанавала адправіць у адстаўку ўрад Юрыя Еханурава, улічваючы тое, што адбываецца".