Ізраільскі дыплямат у грамадзкім музэі Быкава

Першы сакратар амбасады Дзяржавы Ізраіль у Менску Ігаль Койфман пабываў сёньня ў грамадзкім музэі Васіля Быкава ў Горадні.

Ён перадаў ліст ад амбасадара Зэева Бэн-Ар’е стваральніку музэю Мікалаю Мельнікаву.

Госьць прывез таксама нумар часопісу “Гаг” (“Дах”) з апавяданьнем Быкава “Бедныя людзі”, якое пераклаў на іўрыт сам амбасадар.

Разам з дыпляматам у Горадню прыехаў перакладчык з іўрыту Павал Касьцюкевіч. У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце ён прачытаў лекцыю на беларускай мове, прысьвечаную сучаснай ізраільскай літаратуры.

Стваральнік музэю В.Быкава Мікалай Мельнікаў з Ігалем Койфманам
Перакладчык з іўрыту Павал Касьцюкевіч