Такую заяву міністар фінансаў М.Корбут зрабіў сёньня, прадстаўляючы ў ніжняй палаце парлямэнту праект новага бюджэтнага кодэксу.
“Кола прадпрыемстваў, да якіх ужываюцца санкцыі, вузкае. Гэта значна не паўплывае на беларускую эканоміку. Таму структура бюджэту ад гэтага ня зьменіцца. Амэрыканскія санкцыі паўплываюць толькі на становішча тых канкрэтных прадпрыемстваў, да якія яны накіраваныя”, – заявіў Мікалай Корбут.