Хадановіч атрымаў прэмію ўкраінскага часопісу “Сучасність”. Уручэньне прэміі адбудзецца 6 сьнежня ў Кіеве ў межах міжнароднага літаратурнага фэстывалю Вялікае Княства Паэзія. Апроч украінцаў у імпрэзе бяруць удзел творцы з Польшчы, Літвы і Беларусі. Разам з Андрэем Хадановічам зь беларускага боку выступяць Уладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч. Ва Ўкраіне Андрэя Хадановіча называюць самым вядомым украінскім паэтам, які піша па-ўкраінску. :
Пра прысутнасьць беларусаў ва ўкраінскім культурным полі, беларускую культурную сытуацыю і жарт на свой адрас разважае Андрэй Хадановіч.
“Гэты жарт сказаў Сашко Ірванец, і відаць мае падставы. Бо ў 2002 годзе ў мяне яшчэ не было аніводнай беларускай кніжкі. А ва Ўкраіне пераклады надрукавалі кніжкай раней чым арыгінал. І часопісныя публікацыі пачаліся ва Ўкраіне вельмі рана. Гэта сытуацыя мяне вельмі цешыць. Магу зладзіць прэзэнтацыю сваёй беларускай кніжкі ва Ўкраіне, і там знаходзяцца сымпатычныя людзі, якія гэта купляюць і чытаюць.
Некалькі месяцаў таму я зьвярнуў увагу, што на мой зборнік “Сто лістоў на TUT.BY” ва Ўкраіне выйшла рэцэнзіяў болей, чым у Беларусі. А ўкраінскай вэрсіі не было. Гэта гаворыць пра дрэнны стан беларускай крытыкі. А зь іншага боку гаворыць, што ўкраінцы цікавяцца Беларусьсю.
Але на шчасьце, я цяпер не адзіны “ўкраінскі паэт, які піша па-беларуску”. У мяне пачалі зьяўляцца доўгачаканыя канкурэнты. Напрыклад, малады паэт зь Берасьця Сяргей Прылуцкі, якога ўсё часьцей запрашаюць на розныя фэстывалі. Вось учора сталася вядома, што ён выйшаў у фінал адкрытага ўкраінскага чэмпіянату па слэме. Слэм – гэта чытаньне паэзіі, ператворанае ў шоў. Такі сабе паэтычны спорт.
У Беларусі такога яшчэ не было. Пры тым, што на мой погляд кожны другі беларускі паэт патэнцыйны добры слэмер. І мог бы ўсіх парваць на любым міжнародным турніры, і выйграць.
Ані ўкраінскія калегі, ані расейскія ня маюць такіх экстрымальных досьведаў як чытаньне вершаў для ўзброеных амонаўцаў, снайпэраў і д.п. Гэта загартоўвае. Пасьля гэтага не баісься аніякай п’яной публікі ў клюбах”.
“Гэты жарт сказаў Сашко Ірванец, і відаць мае падставы. Бо ў 2002 годзе ў мяне яшчэ не было аніводнай беларускай кніжкі. А ва Ўкраіне пераклады надрукавалі кніжкай раней чым арыгінал. І часопісныя публікацыі пачаліся ва Ўкраіне вельмі рана. Гэта сытуацыя мяне вельмі цешыць. Магу зладзіць прэзэнтацыю сваёй беларускай кніжкі ва Ўкраіне, і там знаходзяцца сымпатычныя людзі, якія гэта купляюць і чытаюць.
Некалькі месяцаў таму я зьвярнуў увагу, што на мой зборнік “Сто лістоў на TUT.BY” ва Ўкраіне выйшла рэцэнзіяў болей, чым у Беларусі. А ўкраінскай вэрсіі не было. Гэта гаворыць пра дрэнны стан беларускай крытыкі. А зь іншага боку гаворыць, што ўкраінцы цікавяцца Беларусьсю.
Я цяпер не адзіны “ўкраінскі паэт, які піша па-беларуску”