Паводле ацэнак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, блізу 180 тысяч грамадзян Беларусі працуюць па-за межамі свайго рэгіёну. Зь іх за мяжу выяжджаюць блізу 120 тысяч чалавек, асноўная маса – болей за 90 тысяч – у суседнюю Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі і кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца за мяжу.
Да рашэньня ўсё кінуць на радзіме і падацца на заробкі ў замежжа падштурхоўвае, як правіла, нездавальняючая эканамічная сытуацыя ў краіне. Пражыць на 300 даляраў сярэдняга заробку пры імклівым росьце цэнаў усё больш складана.
Моладзь выбірае “пэпсі”. Старэйшыя – расейскія гатункі
Як сьведчыць статыстыка, моладзь імкнецца ў заходнія краіны, а людзі старэйшага ўзросту і жыхары сельскай мясцовасьці арыентуюцца на Расею Пра гэта кажа дырэктарка Навукова-дасьледчага інстытуту працы Сьвятлана Шаўчэнка:
“Моладзь едзе пераважна ў ЗША і Вялікую Брытанію. Зь іншых краін – гэта, канечне, Расейская Фэдэрацыя. Адметнасьць працоўнай міграцыі ў заходнія краіны ў тым, што туды едуць на работы, зьвязаныя з фізычнай працай: у асноўным у сфэры абслугоўваньня ці ў сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Гэта праца, якая патрабуе ня вельмі высокай кваліфікацыі. А калі да нас у краіну прыяжджаюць працоўныя мігранты зь іншых дзяржаваў, то ў нас яны занятыя пераважна на працы разумовай, інтэлектуальнай. Такое вось асноўнае, прынцыповае адрозьненьне. Але яно захоўваецца на працягу ўжо некалькіх гадоў”.
Адсутнасьць моўнага бар’еру ставіць Расею ў лік прыярытэтных для пошуку працы. Аднак фармальна існуючае пагадненьне аб роўных правах на працаўладкаваньне расейскіх і беларускіх грамадзянаў у абодвух краінах практычна не выконваецца і наяўнасьць беларускага пашпарту ніякіх прывілеяў не дае.
Самі ж беларусы ня вельмі зацікаўленыя ў сваёй легалізацыі, паколькі ў гэтым выпадку яны абавязаныя выплачваць падаходны падатак, стаўка якога складае 13% ад заробнай платы. І гэта калі тэрмін пасьля рэгістрацыі на тэрыторыі Расеі перавышае 180 дзён. Першыя 183 працы дні падатак зьядае амаль траціну – 30% ад заробку. У выніку нелегальныя беларускія рабочыя гінуць у неабсталяваных вагончыках на будоўлях, а іхныя прыбыткі параўнальныя з заробкамі будаўнікоў з Сярэдняй Азіі.
Калі ў Швэцыі -- то і за мінімальны заробак
Барыс Сасноўскі раз-пораз выяжджае на расейскія будоўлі. Аднак з замілаваньнем узгадвае, як два гады адпрацаваў у Партугаліі. Спачатку славяне-працадаўцы падманвалі суайчыньнікаў, але пасьля ўдалося легалізавацца і працаваць на будоўлі гатэлю ў інтэрнацыянальнай брыгадзе:
“Калі нас легалізавалі, то стала лепей, пачалі атрымліваць заробную плату. Праўда, дзеля гэтага працавалі па 12-14 гадзінаў у будні, а ў суботу і нядзелю – па 8. Тады ў людзей па 1000-1200 даляраў атрымлівалася. Па мерках партугальскіх гэта, натуральна, слабаватыя грошы. Але ня тое што самі партугальцы атрымліваюць больш, дык нават бразыльцы, ангольцы гэтаксама каціраваліся вышэй за беларусаў”.
Палачанін Валерый у Швэцыі ад сярэдзіны году. Кажа, што пасьля пашырэньня Эўразьвязу і адкрыцьця межаў стала складана канкураваць з беларускімі суседзямі – палякамі, літоўцамі, латышамі, якія ў адсутнасьць візавых перашкодаў рынуліся на скарэньне новых працоўных рынкаў. Апошнія месяцы Валерый пагадзіўся працаваць нават за меншы заробак, чым быў дагэтуль. А ці зьбіраецца дадому?
“Ды не, пакуль тут нармалёва. Я паўгода адпрацаваў у цэнтры Стакгольму, на прыватным караблі, у камандзе абслугоўваньня. Нядаўна шэф сказаў, што будзе плаціць меней, але буду заставацца, усё ж грошы. Нас тут зараз увогуле адных пакінулі, як у войску, мы тут адны пільнуем карабель, то бок, самі па сабе. Але ўсё ж у цэнтры, у Стакгольме, што маральна падтрымлівае. Дарэчы, з закрытымі вачыма ўвесь горад магу абыйсьці”.
Валерый удакладняе, што ягоны заробак звычайны для гастарбайтэра – летам, у актыўны сэзон суднаходзтва, было 1200-1300 даляраў. Зімой разьлічвае на тысячу.
Дзеля справядлівасьці, у той жа Швэцыі працаўладкоўваюцца ня толькі на цяжкія фізычныя працы. Былы вядучы Беларускага тэлебачаньня Віталь Рахленка атрымлівае адукацыю ў Гётэборгу, сьледам за ім скіраваліся і іншыя:
“Вось, напрыклад, настаўнік нямецкай і швэдзкай мовы, які колісь выкладаў у маёй жонкі. Я лічу, што гэта лепшы выкладчык швэдзкай мовы, які вывучыў швэдзкую мову, ніводнага разу ня быўшы у Швэцыі. Ён атрымаў стыпэндыю ад Швэдзкага інстытута і прыяжджае на 1,5 года ў асьпірантуру. Тут ён будзе мець стыпэндыю і вучыцца як стыпэндыят, што на істотна больш высокім узроўні, калі параўноўваць са студэнтамі, якія вучацца нават па адмысловай “майстар-праграме”.
Ці заменяць беларускія даяркі літоўскіх?
Улады Літвы і Латвіі прапануюць заняць вакантныя месцы, якія вызваліліся ў выніку масавага адтоку сваіх спэцыялістаў у іншыя краіны Эўразьвязу, і дзе прыбалтыйскія даяркі перакваліфікаваліся ў гувэрнантак. Так, у Літве абвешчана нават праграма на ўладкаваньне беларускіх трактарыстаў і даярак. Але, як падаюць літоўскія СМІ, першыя спробы ўладкавацца ў Літве завяршыліся нічым. Працадаўцы, скарыстаўшыся тым, што беларусы аформілі не працоўныя, а турыстычныя візы, заўчасна скасавалі кантракты. Падарожжы для некалькіх чалавек напраўду аказаліся турыстычнымі.
У мянчука Аляксандра справа за мяжой куды больш прыбытковая. Паводле індывідуальнай дамовы, у якасьці вайсковага інструктара ён пабываў у шэрагу афрыканскіх краінаў. Апошняя паездка быў ва Ўганду:
“Уганда цяпер набывае шмат зброі. Яны заўсёды ваююць ў сябе на поўначы і зараз нарэшце сабраліся паставіць на прафэсійныя рэйкі армію, зрабіць яе моцнай. Яны набываюць шмат рознай зброі. Калі там быў я, спачатку наладжвалася артылерыя, а потым былі БМП (баявая машына пяхоты). Украінскіх спэцыялістаў там шмат, і яны, трэба адзначыць, працуюць па больш легальных кантрактах, чым беларусы. Шмат таксама ізраільцаў, спэцыялістаў зь іншых краін. Гэтыя там усе легальна. У нас жа, паўтару, ніякага кантракту на паперы не было. Але да гонару угандыйцаў, усе дамоўленасьці яны выконвалі”.
Карэспандэнт: “Калі зноў паступіла такая прапанова – паехалі б, рызыкнулі?”
“Я зараз займаюся іншымі справамі і цяжка было б вырвацца з цяперашняга кола праблемаў. Але цалкам магчыма, што такую прапанову я разглядаў бы. Чаму не? Там цікава!”
Практычна ніхто з беларускіх гастарбайтэраў не працуе за мяжой легальна, а значыць ня сплачвае розныя сацыяльныя ўнёскі ў беларускі бюджэт. У гэтым зьвязку МУС Беларусі прапаноўвала ўвесьці абмежаваньні на выезд грамадзянаў краіны на працу за межы краіны. Аднак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны трымаецца пазыцыі, што радыкальная забарона ня мэтазгодная. Як лічаць самі працаўнікі, забарона сапраўды не на руку дзяржаве: у выніку “закрыцьця шлюзаў” колькасьць афіцыйных беспрацоўных павялічыцца ў разы.
Моладзь выбірае “пэпсі”. Старэйшыя – расейскія гатункі
Як сьведчыць статыстыка, моладзь імкнецца ў заходнія краіны, а людзі старэйшага ўзросту і жыхары сельскай мясцовасьці арыентуюцца на Расею Пра гэта кажа дырэктарка Навукова-дасьледчага інстытуту працы Сьвятлана Шаўчэнка:
“Моладзь едзе пераважна ў ЗША і Вялікую Брытанію. Зь іншых краін – гэта, канечне, Расейская Фэдэрацыя. Адметнасьць працоўнай міграцыі ў заходнія краіны ў тым, што туды едуць на работы, зьвязаныя з фізычнай працай: у асноўным у сфэры абслугоўваньня ці ў сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Гэта праца, якая патрабуе ня вельмі высокай кваліфікацыі. А калі да нас у краіну прыяжджаюць працоўныя мігранты зь іншых дзяржаваў, то ў нас яны занятыя пераважна на працы разумовай, інтэлектуальнай. Такое вось асноўнае, прынцыповае адрозьненьне. Але яно захоўваецца на працягу ўжо некалькіх гадоў”.
Адсутнасьць моўнага бар’еру ставіць Расею ў лік прыярытэтных для пошуку працы
Самі ж беларусы ня вельмі зацікаўленыя ў сваёй легалізацыі, паколькі ў гэтым выпадку яны абавязаныя выплачваць падаходны падатак, стаўка якога складае 13% ад заробнай платы. І гэта калі тэрмін пасьля рэгістрацыі на тэрыторыі Расеі перавышае 180 дзён. Першыя 183 працы дні падатак зьядае амаль траціну – 30% ад заробку. У выніку нелегальныя беларускія рабочыя гінуць у неабсталяваных вагончыках на будоўлях, а іхныя прыбыткі параўнальныя з заробкамі будаўнікоў з Сярэдняй Азіі.
Калі ў Швэцыі -- то і за мінімальны заробак
Барыс Сасноўскі раз-пораз выяжджае на расейскія будоўлі. Аднак з замілаваньнем узгадвае, як два гады адпрацаваў у Партугаліі. Спачатку славяне-працадаўцы падманвалі суайчыньнікаў, але пасьля ўдалося легалізавацца і працаваць на будоўлі гатэлю ў інтэрнацыянальнай брыгадзе:
“Калі нас легалізавалі, то стала лепей, пачалі атрымліваць заробную плату. Праўда, дзеля гэтага працавалі па 12-14 гадзінаў у будні, а ў суботу і нядзелю – па 8. Тады ў людзей па 1000-1200 даляраў атрымлівалася. Па мерках партугальскіх гэта, натуральна, слабаватыя грошы. Але ня тое што самі партугальцы атрымліваюць больш, дык нават бразыльцы, ангольцы гэтаксама каціраваліся вышэй за беларусаў”.
Палачанін Валерый у Швэцыі ад сярэдзіны году. Кажа, што пасьля пашырэньня Эўразьвязу і адкрыцьця межаў стала складана канкураваць з беларускімі суседзямі – палякамі, літоўцамі, латышамі, якія ў адсутнасьць візавых перашкодаў рынуліся на скарэньне новых працоўных рынкаў. Апошнія месяцы Валерый пагадзіўся працаваць нават за меншы заробак, чым быў дагэтуль. А ці зьбіраецца дадому?
Я паўгода адпрацаваў у цэнтры Стакгольму, на прыватным караблі
Валерый удакладняе, што ягоны заробак звычайны для гастарбайтэра – летам, у актыўны сэзон суднаходзтва, было 1200-1300 даляраў. Зімой разьлічвае на тысячу.
Дзеля справядлівасьці, у той жа Швэцыі працаўладкоўваюцца ня толькі на цяжкія фізычныя працы. Былы вядучы Беларускага тэлебачаньня Віталь Рахленка атрымлівае адукацыю ў Гётэборгу, сьледам за ім скіраваліся і іншыя:
“Вось, напрыклад, настаўнік нямецкай і швэдзкай мовы, які колісь выкладаў у маёй жонкі. Я лічу, што гэта лепшы выкладчык швэдзкай мовы, які вывучыў швэдзкую мову, ніводнага разу ня быўшы у Швэцыі. Ён атрымаў стыпэндыю ад Швэдзкага інстытута і прыяжджае на 1,5 года ў асьпірантуру. Тут ён будзе мець стыпэндыю і вучыцца як стыпэндыят, што на істотна больш высокім узроўні, калі параўноўваць са студэнтамі, якія вучацца нават па адмысловай “майстар-праграме”.
Ці заменяць беларускія даяркі літоўскіх?
Улады Літвы і Латвіі прапануюць заняць вакантныя месцы, якія вызваліліся ў выніку масавага адтоку сваіх спэцыялістаў у іншыя краіны Эўразьвязу, і дзе прыбалтыйскія даяркі перакваліфікаваліся ў гувэрнантак. Так, у Літве абвешчана нават праграма на ўладкаваньне беларускіх трактарыстаў і даярак. Але, як падаюць літоўскія СМІ, першыя спробы ўладкавацца ў Літве завяршыліся нічым. Працадаўцы, скарыстаўшыся тым, што беларусы аформілі не працоўныя, а турыстычныя візы, заўчасна скасавалі кантракты. Падарожжы для некалькіх чалавек напраўду аказаліся турыстычнымі.
У мянчука Аляксандра справа за мяжой куды больш прыбытковая. Паводле індывідуальнай дамовы, у якасьці вайсковага інструктара ён пабываў у шэрагу афрыканскіх краінаў. Апошняя паездка быў ва Ўганду:
Украінскіх спэцыялістаў там шмат, і яны, трэба адзначыць, працуюць па больш легальных кантрактах, чым беларусы.