Сёньня Менскі гарвыканкам мусіць адказаць на заяўку прадпрымальнікаў, якія мяркуюць 10 сьнежня правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Адзін з заяўнікаў мітынгу, лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў сказаў, што сёньня пачалася праверка ягоных гандлёвых кропак. Праверку праводзяць супрацоўнікі Аддзелу ў барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю (АБЭЗ) і падатковай інспэкцыі Цэнтральнага раёну.
Паводле Алеся Макаева, супрацоўнікі АБЭЗу спрабуюць апісваць тавар. Аналягічная праверка была праведзена з 2 кастрычніка і скончылася 17 лістапада.
“Я страціў амаль 5 тысяч даляраў, бо быў вывезены тавар. Мы, прадпрымальнікі, гандлюем "з колаў”.
Яшчэ адзін з заяўнікаў мітынгу Алесь Таўстыка арыштаваны на 7 сутак за распаўсюд улётак пра мітынг.