Дзьмітры Падбярэскі, Менск Агляд блогаў і форумаў беларускага інтэрнэту.
На форумах парталу абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “El País” адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той яго аб гэтым папросіць.
Летуценьнiк заяўляе: “Такі чалавек, як Казулін, ня будзе прыніжацца перад дыктатарам, які думае пра сябе хто ведае што”.
Litops: “А можа насамрэч Казуліну напісаць прашэньне аб памілаваньні, выйсьці і рэарганізаваць апазыцыю для вырашальнага і канчатковага ўдару?”
Marvin Heemeyer: “А што тут сказаць? Яму (Казуліну) хапіла грамадзянскай мужнасьці сваю, а не чыюсьці пазыцыю агучыць... І як бы ён цяпер ні зрабіў – гэта будзе ягонае рашэньне, і ня мы тут судзьдзі...”
saja78: “Здаецца мне, што Лукашэнка рыхтуе глебу, каб выканаць адно з асноўных патрабаваньняў Эўразьвязу – вызваліць палітзьняволеных. Але каб гэта не выглядала, быццам яго Эўразьвяз у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў”.
yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі, што народ любы кантакт з гэтай “уладай” успрымае як кантакт з бандытамі. Прасіць і дамаўляцца можна зь легітымнай уладай, а з бандытамі размова адна: змаганьне да канца”.
паведамляе, што гарадзенскае аб''яднаньне БНФ зьвярнулася да старшыні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі зь лістом, у якім прапануе прыняць рашэньне аб аднаўленьні зьнішчанага за савецкім часам касьцёлу Фары Вітаўта. Дарэчы, ужо мінула роўна 46 гадоў ад таго часу, як савецкая ўлада зьнішчыла не крануты вайной адзін з найпрыгажэйшых касьцёлаў Усходняй Эўропы.
Камэнтары да гэтага паведамленьня такія. Image піша, што тыдзень таму на гэтую ж тэму выказаўся арцыбіскуп, мітрапаліт менскі і магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: “Варта нагадаць, што ўлады Горадні пагадзіліся зь меркаваньнем грамадзкасьці аб неабходнасьці аднаўленьня ў цэнтры гораду шэрагу страчаных помнікаў архітэктуры, у тым ліку і фары Вітаўта”.
Андрэй: “Па-мойму, менавіта Антоненка абяцаў зрабіць усё магчымае, каб ня зьнесьлі крамку “Хлеб”, што была каля стадыёну “Нёман”. Так што аб чым яшчэ можна тут казаць?”
nick77: “Уявіце, што на гэты храм могуць прэтэндаваць як праваслаўныя, так і каталікі. Хто будзе фінансаваць працу: Рым, Масква ці Менск? Чый ён будзе – невядома, а мне думаецца, што ўсё застанецца, як і цяпер: проста малюпасенькі сквэр”.
Сайт інфармуе, што ад пачатку году паводле стану на 1 кастрычніка насельніцтва Віцебскай вобласьці зьменшылася амаль на сем тысяч чалавек.
Начальнік аддзелу абласнога ўпраўленьня статыстыкі Натальля Шруб растлумачыла, што такое скарачэньне абумоўлена тым, што колькасьць памерлых на 5,9 тысячы перавысіла колькасьць народжаных. Акрамя таго, адзначаны міграцыйныя страты. Найбольшая натуральная страта насельніцтва адзначаная ва Ўшацкім раёне, найменшая – у Віцебску. У параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году нараджальнасьць на Віцебшчыне павялічылася на 5,7%, а сьмяротнасьць зьнізілася на 3,7%».
На сайце праводзіцца апытаньне на тэму, якой валюце найбольш давяраюць наведнікі сайту. На сёньня вынікі такія: беларускі рубель — 12%, даляр ЗША — 10%, эўра — 76%, расейскі рубель — 3%.
* * * Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.