Міхал Карневіч, Горадня Заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзеньне мітынгу 17 сьнежня прадпрымальнікі рынкаў “Паўднёвы” і “Цэнтральны” падалі сумесна зь сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Арганізатары маюць на мэце давесьці гараджанам інфармацыю аб палітыцы дзяржавы, якая, на іх думку, наўпрост скіраваная супраць разьвіцьця сярэдняга і малога бізнэсу.
Заяўнікі просяць улады дазволіць ім правесьці мітынг у парку Жылібэра – у месцы, спэцыяльна вызначаным гарвыканкамам для такіх мерапрыемстваў.
Заяўнікі просяць улады дазволіць ім правесьці мітынг у парку Жылібэра – у месцы, спэцыяльна вызначаным гарвыканкамам для такіх мерапрыемстваў.