Зьміцер Бартосік Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”
Вёска Плябань разьлеглася абапал Старавіленскага тракту, паміж Радашкавічамі і Красным. Увагу падарожнікаў, якія едуць па старым гасьцінцы, Плябань прыцягвае сваім касьцёлам.
Яшчэ гадоў пятнаццаць таму храм стаяў чырвонай руінай бяз даху. Здавалася, што гэтай руіне гадоў 500. Хоць насамрэч касьцёлу Сьвятой Панны Марыі няма і двухсот, але сваімі таямніцамі ён можа паспрачацца з Нотр-Дамам. Сёньня на храме ўжо ёсьць дах. І нават сьцены пабеленыя.
Па дарозе ад станцыі я разгаварыўся з маладой жанчынай. Вольга — апошняя маладзіца, якая назаўжды пакінула Плябань. У вёсцы цяпер дажывае свой век пара дзясяткаў старых. Размова ў нас зайшла пра касьцёл.
Вольга: “Раскопкі тут рабілі каля касьцёла. Вельмі старыя труны даставалі. Неяк жудасна. Калі дзеці растуць у вёсцы, то розныя гульні. А тут нехта прыехаў, ямаў накапалі, падаставалі гэтыя труны. Тады было цікава. Хлопцы нас заўжды палохалі. Косьці набяруць і бегаюць за намі”.
Карэспандэнт: “Чалавечыя косткі?”
Вольга: “Канечне. Яны ж калі раскопвалі, усё тут пакідалі”.
Карэспандэнт: “Якое ў Вас было цікавае, вясёлае дзяцінства”.
Вольга: “Дастаткова цікавае”.
Карэспандэнт: “Так. Беларускія народныя забаўкі”.
Вольга: “Вясёла, калі шмат моладзі. Гульні. Мы ведалі, што там ёсьць скарб. Усё дзяцінства шукалі, не знайшлі”.
Карэспандэнт: “У касьцёле ёсьць скарб?”
Вольга: “Так. Усё дзяцінства шукалі, не знайшлі. Аблазілі ўсё”.
Карэспандэнт: “Ня страшна было?”
Вольга: “У той час не. Хлопцы рыдлёўкамі рылі. Як такой, падлогі там ужо не было. Рылі. Наколькі я ведаю, там ёсьць падвал, ён зьвязаны са школай. З музэем цяперашнім. А Вы размаўляеце на беларускай мове?”
Карэспандэнт: “Заўжды. А Вы знаходзіце ў гэтым крымінал?”
Вольга: “Гэта вельмі добра. Вельмі прыемна. Калі людзі яшчэ не забыліся нашу родную мову”.
Маленькія плябанцы шукалі ў храме скарб. Яны не ведалі, што ў 1863-м годзе ў касьцёльных сутарэньнях паўстанцы хавалі зброю, што самім паўстанцам было ня больш за 25 гадоў, што ксяндза саслалі ў Сыбір, а касьцёл аддалі праваслаўнай царкве. У міжваенны час храм ізноў стаў касьцёлам. Узгадвае 80-гадовая жыхарка Плябані, Соф’я Машко.
Соф’я: “Ішлі людзі. І мы хадзілі, дзеці. Дарослыя на Пасху хадзілі. Прыгожа было. На Пасху асабліва. Варта стаяла. Ісус Хрыстос ляжаў. Ну а цяпер вось. Разьбілі, разваявалі. Менскія нейкія наяжджалі ўсё. Бурылі яго, бурылі. А цяпер сабраліся будаваць. Пачалі будаваць, рыштаваньні парабілі. Ізноў разбурылі ўсё, пазаганялі ўсё”.
Пэнсіянэрка Ала Лемантовіч, кабета галасістая і дабрадушная, жыве ля самых касьцёльных муроў.
Ала: “Тады ж усё зрабілі, далі магчымасьць зрабіць царкву. Аднавіць. Прапілі. Пазаганялі. І нічога не засталося.
Карэспандэнт: “А хто гэта?”
Ала: “Вось гэтыя, хто камандаваў. Начальства”.
Пра дзіцячыя гульні на былых касьцёльных пахаваньнях спадарыня Ала таксама мае што ўзгадаць.
Ала: “Мы самі, памятаю, знаходзілі чарапы, капалі”.
Карэспандэнт: “Навошта?”
Ала: “А вось гуляліся малыя. І ў хованкі гулялі тутака. Рэчка вялікая была, разьлівалася. Адкуль мы ведалі, што там такое ёсьць. Ніхто ніколі не казаў, што тут былі могілкі. Сама помню гэтыя косткі. Хай Бог сьцеражэ. А што, мне тады было гадоў дзесяць. Усе бегалі, і я таксама бегала каля гэтага касьцёла”.
“Стаю, маўчу, ня веру сам сабе.
Паралізуе ява рух і волю.
Траха ня зь песьняй моднай на губе
Шчыруюць альпіністы на касьцёле.
“Взойдите с нами, покорите шпиль — И память предков воспарит химерой. Ведь ваш костёл для нас лишь только пыль, Плацдарм для восхожденья в Кордильерах”.
Гэтыя радкі Сокалаў-Воюш напісаў пра касьцёл у Плябані. Як высьветлілася, для некаторых спартоўцаў гэтая вяршыня стала апошняй.
Карэспандэнт: “А альпіністаў памятаеце, якія тут трэніраваліся?”
Ала: “Помню. Зваліўся адзін. Ці два зваліліся. Ня ведаю, ці засталіся яны жывыя, ці не. Сама помню. Пад самы вугал падлезьлі. Пад дах. Яны ж убівалі такія ў сьцяну штыры. І з самай вярхушкі адзін зваліўся. Прайшоў час — і другі зваліўся. Пасьля яны ня сталі езьдзіць”.
Карэспандэнт: “А што людзі казалі?”
Ала: “А што людзі казалі? Дурныя лазяць па касьцёле”.
Карэспандэнт: “Не асуджалі?”
Ала: “Праганялі. Дзядзька Іван хадзіў, праганяў. “Чаго вы лазіце, псуяце. Можа, гэтая царква рабіць будзе?” — “Нам нада”. Адзін зваліўся, другі. Пасьля таго яны ўжо ня сталі езьдзіць”.
Вера Сільвестраўна Броўка — найстарэйшая жыхарка Плябані. На маё нясьціплае пытаньне пра ўзрост спадарыня Вера адказала не бяз гумару. 86 гадоў і пяць месяцаў. Калі сюды прыйшлі бальшавікі, Веры было 18.
Вера: “Канечне, баяліся. Мала павывозілі людзей усякіх? Але мы пасьпелі падзяліцца. На братоў. Дык ня вывезьлі. А так бы таксама вывезьлі, сказалі б, што заможныя”.
Карэспандэнт: “А былі людзі, якія радаваліся прыходу бальшавікоў?”
Вера: “Усе дурныя былі. Думалі, што свае. Ляціць брат зь вёскі — “нашы ідуць, нашы”. Мы кажам — ну, дадуць табе нашы па жопе, будзеш знаць”.
Карэспандэнт: “Гаспадаркі раскідалі паміж сем’ямі, каб быць бяднейшымі?”
Вера: “Ну канечне. Па карове кожнаму. Не адымуць апошняй”.
Вера: “Мой прапрадзед быў француз. Як француская вайна была, дык застаўся. Тата ганарыўся, што ён францускага роду”.
Карэспандэнт: “А якое прозьвішча было?”
Вера: “Лавор. Пры немцах мы рабілі, пісалася. Дык немец адразу зразумеў. “Што, ты французка?” Немцы — неблагі народ. Прыйдуць, пальцам патрасуць: “Помніце, не сядзіце на двух крэслах. Бо прападзіцё”.
Карэспандэнт: “А што яны мелі на ўвазе?”
Вера: “Каб ні бальшавіком не служылі, ні немцам. Жывеце, як жылі. І ўсё тут”.
Калі ад касьцёла прайсьці за чыгунку, зь левага боку дарогі вы ўбачыце старыя каталіцкія могілкі. На галоўным пагорку ў цэнтры кладоў велічная магіла. Вялікі валун, за ім драўляны крыж, бел-чырвона-белыя стужкі на крыжы. Тут пахаваныя камандзір паўстанцкага атраду Юльян Бакшанскі, а таксама ягоныя аднадумцы й памочнікі — Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі. Але на валуне няма ніякай шыльды. Толькі дзіркі для штыроў. Памятную шыльду ня скралі. Яе можна пабачыць у музэі насупраць касьцёла. Калісьці гэты будынак служыў плябаньню — тут ксёндз жыў.
За бальшавікамі ў ім была пачатковая школа. А на зары беларускай незалежнасьці тут плянавалася зрабіць Музэй паўстанцкага руху. Лепшае месца ў Беларусі знайсьці цяжка. Як напамін пры тыя пляны — шыльда на будынку.
Сёньня тут філія літаратурнага музэю. Уся экспазыцыя — ілюстрацыі да “Песьні пра зубра” Гусоўскага.
Дырэктарка музэю, Тамара Пінчук, паказвае мне дошку з паўстанцкай магілы.
Тамара: “Гэтую дошку адарвалі. Вісела на адным цьвіку. Хацелі яе зьнесьці як звычайны каляровы мэтал. Там цяпер сталі працаваць студэнты. Прыяжджаюць хлопцы такія шчырыя, з Таварыства беларускай мовы. Дык яны там і чысьцяць, нядаўна падмурачак невялічкі зрабілі каля гэтага каменя. І мы зь імі думалі, як паставіць дошку. Там ёсьць гнёзды, куды можна яе прымацаваць. Але баімся, што адарвуць”.
Будучыню музэю спадарыня Пінчук зьвязвае з хуткай перадачай яго Маладэчанскаму аддзелу культуры. Музэй мае стаць краязнаўчым, і ў экспазыцыі нарэшце зойме належнае месца старонка пра паўстаньне. Спадарыні Тамары хочацца верыць. А пакуль мы можам толькі пастаяць каля брацкай магілы зусім маладых людзей, якія загінулі і за нашу свабоду.