Ігар Карней, Менск Як вядомыя расейскія палітыкі ацэньваюць вынікі выбараў у Дзяржаўную думу? Лідэры дэмакратычных партыяў і рухаў схільныя меркаваць, што ўся выбарчая кампанія была сфальсыфікаваная ад самага пачатку. Прадстаўнікі партыяў, якія пераадолелі 7-працэнтны бар’ер, лічаць вынікі выбараў справядлівымі і цалкам лягічнымі.
Шмат якія расейскія грамадзкія дзеячы параўноўваюць цяперашнюю сытуацыю ў Расеі з тэндэнцыямі падчас выбарчых кампаніяў у Беларусі.
Л. Аляксеева: “Партыі для выбараў вызначаў Крэмль”
Старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева акцэнтуе ўвагу на тым, што сёлета ўпершыню на выбарчыя ўчасткі не дапусьцілі незалежных назіральнікаў:
“Вельмі падобная сытуацыя. Толькі Беларусь паперадзе Эўропы ўсёй, а мы за ёй пасьпяваем. Вельмі нават падобна — яшчэ і таму, што мы ад пачатку ведалі вынікі гэтых выбараў.
Маскоўская Хэльсынская група, якой я кірую, ад 1999 году сачыла за ўсімі выбарамі. Гэтым разам мы ня мелі такой магчымасьці. Бо загадзя ўнесенай папраўкай скасавалі незалежных назіральнікаў.
Можна было быць назіральнікам толькі ад тых партыяў, якія бралі ўдзел у выбарах. А якія партыі будуць удзельнічаць у выбарах — гэта вызначалі ў Крамлі. А паколькі мы не партыйная арганізацыя, мы не хацелі згаворвацца нават з блізкімі нам паводле духу, як, скажам, “Яблоко” і СПС. Перадусім таму, што мы прызвычаіліся не падманваць, а працаваць пад сваім імем”.
У. Рыжкоў: “Дэмакратаў адфільтраваў яшчэ Вешнякоў”
Дэпутат Дзяржаўнай думы 4 скліканьня Ўладзімер Рыжкоў, працягваючы думку Людмілы Аляксеевай, кажа пра непасрэдны пераход расейскага Цэнтравыбаркаму пад кантроль выканаўчай улады. Пры гэтым цяперашні кіраўнік ЦВК Уладзімер Чураў, як лічыць спадар Рыжкоў, толькі мэханічна выконвае нормы, закладзеныя ў выбарчае заканадаўства ягоным папярэднікам Аляксандрам Вешняковым.
“Менавіта пры Вешнякову зьліквідавалі аднамандатныя акругі, – нагадвае Ўладзімер Рыжкоў. – Пры ім праходны бар’ер для партыяў быў падвышаны да 7%. Зноў жа пры ім у выбарчае заканадаўства было ўведзена мноства нормаў, якія дазваляюць здымаць апазыцыйных кандыдатаў і апазыцыйныя партыі з удзелу ў выбарах. Пры ім, і ён асабіста пра гэта дакладаў у Думе, быў прыняты закон “Аб палітычных партыях”, які дазволіў забараніць ці зьліквідаваць тры чвэрці расейскіх палітычных партыяў”.
К. Баравы: “Выбары, безумоўна, сфальсыфікаваныя”
Вэтэран расейскай палітычнай сцэны Канстанцін Баравы прадказвае Расеі канчатковае згортваньне дэмакратычных працэсаў, распачатых у эпоху Барыса Ельцына:
“Я лічу, што гэта, безумоўна, фальсыфікаваныя выбары. Улада вызначыла якраз тыя прыярытэты, якія патрабуюцца, каб атрымаць татальную перавагу ў Дзяржаўнай думе. Гэта ўжо нават не канстытуцыйная бальшыня, а бальшыня абсалютная. Зразумела, што мэта ўсяго гэтага – зрабіць сытуацыю ў краіне кіраванай. І якраз гэтага яны дасягнулі. То бок усё было зроблена так, як і плянавалася.
У гэтым сэнсе Расея ўсё болей і болей падобная да Беларусі і бярэ зь яе ня самыя лепшыя прыклады. А гэта азначае, што ствараецца сытуацыя хуткага, магчыма, нават і не дэмакратычнага згортваньня агульнай сытуацыі”.
Г. Каспараў: “Расея дэ-факта ўзяла курс на таталітарызм”
Лідэр палітычнай кааліцыі “Другая Россия” Гары Каспараў за спробу апратэставаць празрыстасьць парлямэнцкіх выбараў у Расеі атрымаў пяць сутак адміністратыўнага арышту. Ён не сумняецца, што ўлады ніяк не маглі дазволіць існаваньня радыкальнай апазыцыі ў Думе. Адсюль і красамоўныя вынікі галасаваньня:
“Адзінае правіла, якое існуе ў нашай гульні з Крамлём, – гэта тое, што Крэмль зьмяняе правілы, калі яму гэта выгадна. Бо ўлада, якая дэ-факта ўзяла курс на пабудову дыктатуры, баіцца любога арганізаванага пратэсту. Бо цудоўна разумее: менавіта гэта, нават калі пратэставая група невялікая, можа мабілізаваць людзей, калі яны будуць гатовыя выйсьці на вуліцу. І гэтага ўлады баяцца.
Таму сёньня галоўны ўдар уладаў прыпадае на ядро радыкальнай апазыцыі, на “Другую Россию”. Тут вельмі важна адзначыць, што СПС, урэшце адрынуўшы гэткую мантру саліднасьці, далучыўся да нас і ў Маскве, і ў Санкт-Пецярбургу. І гэта вельмі важны крок наперад, які паказаў: “маршы нязгодных” рэзка пашырылі сваю палітычную геаграфію”.
М. Чарвакоў: “Заўтра зьявяцца камэнтары – там усё будзе сказана”
Кіраўнік інфармацыйнага ўпраўленьня партыі “Единая Россия” Міхаіл Чарвакоў у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што ацэнка абвінавачаньням з боку замежных і ўнутраных апанэнтаў “Единой России” будзе дадзеная самым бліжэйшым часам:
"Вы ведаеце, я на сябе не бяру адказнасьці заяўляць ад імя партыі. Я б вас з задавальненьнем адаслаў да нашага партыйнага сайту edinros.ru. Найбліжэйшым часам там зьявіцца рэакцыя на ацэнкі выбараў, якія далі Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы і іншыя міжнародныя арганізацыі. Што да нашых апанэнтаў унутры краіны, то заўтра зьявяцца камэнтары нашых упаўнаважаных асобаў – там усё будзе сказана”.
А.Рар: “Лібэральная ідэя ў Расеі памерла”, 3.12.2007 Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”, 3.12.2007 А.Вайтовіч: “Курс Расеі ў дачыненьнях з Беларусьсю будзе працягнуты”, 3.12.2007 Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй", 3.12.2007 Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”, 2.12.2007 Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 Паводле экзыт-полу Фонду “Общественное мнение”, у Думу прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 На выбарах у заканадаўчы сход Камчаткі “Единая Россия” набірае больш за 70%, 2.12.2007 66% расейцаў упэўненыя, што выбары ў Думу несвабодныя, 2.12.2007 Г.Каспараў: “Гэта выбары бяз выбару”, 2.12.2007 І.Рынкевіч: “Кампанія ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу ў Расеі”, 2.12.2007 Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?, 2.12.2007 Як галасавалася расейскім беларусам? , 2.12.2007 Расея: Генадзій Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна, 2.12.2007 А.Кароль: “У Расеі будзе “калектыўны Пуцін”, 1.12.2007 Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі? , 1.12.2007