Радыё Свабода Валеры Мазынскі – удзельнік праграмы “Ў што я веру”
Як хочацца, каб тое, аб чым ты марыў, цешыў сябе ціхмянымі хвілінамі надышоўшай ночы, спраўдзілася. Мала таго – каб спраўдзілася пры тваім жыцьці і каб ты сам, на ўласныя вочы мог радавацца зьдзейсьненасьцю тваёй мары.
Але жыцьцё ідзе і... застаецца... неадымнае жаданьне веры. Той, якая суцяшае цябе тым, што няхай не пры тваім жыцьці (яно ж усё-ткі такое кароткае ў параўнаньні з тваёю мараю), няхай пасьля яна спраўдзіцца.
Мусіць спраўдзіцца! Бо ўжо сёньня, пры маім жыцьці я чую на вуліцы (у побытавых стасунках) маю мову, якая ахінала ўсіх маіх вяскоўцаў яшчэ з калыскі там, у вёсцы Вялікае Стахава, што пад Барысавам. Зь ёю на вуснах падлеткам я лётаў па вуліцах нашага засьценку і ня думаў, што пры паступленьні ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут мне давядзецца “выломваць” зь сябе такія родныя дж, шч, такі мяккі, што аж раздражняў некаторых “учителей”, мой мяккі знак.
Толькі праз два дзесяцігодзьдзі я вярнуўся ў лона маёй мовы, пазбавіўся таго комплексу, якім “аздобілі” мяне ваяўнічыя імпэрцы і тутэйшыя манкурты.
Цяпер я чую, чую сваю мову ня толькі з вуснаў пісьменьнікаў ды артыстаў, якія тое й робяць, што прамаўляюць беларускія словы са сцэны. Сёньня ёю авалодваюць усё больш і больш маладзёнаў, якія насуперак аблудным законам у сваіх разумных галоўках і трапяткіх сэрцаў знаходзяць ёй пачэснае месца, бо ў адрозьненьне ад маёй матулі, сьвядома закладаюць у сваіх душах вечны падмурак на сваё азначэньне як беларуса.
Адсюль і прарастае мая Вера ў тое, што менавіта мова, яе ўсьведамленьне як найгалоўнейшага чыньніка нашай самаідэнтыфікацыі, нашай тоеснасьці, нашага знаку на гэтай зямной кулі і будзе мацаваць будучыя пакаленьні, пазбаўляючы іх ад спадчыны прарослай праз нас тутэйшасьці.
***
Валеры Мазынскі – тэатральны рэжысэр.