Радыё Свабода, Варшава Сёньня ў Варшаве ў часе адкрыцьця навучальнага году ў Акадэміі маладых дыпляматаў Аляксандар Мілінкевіч быў уганараваны ўзнагародай імя Казімежа Пуласкага “Рыцар Свабоды”.
У часе ўрачыстай цырымоніі А.Мілінкевіч атрымаў копію афіцэрскай шаблі з часоў генэрала Пуласкага з надпісам “Рыцар Свабоды – доктар Аляксандар Мілінкевіч”.
Спадар Мілінкевіч падзякаваў фундацыі імя Пуласкага і Акадэміі за гонар і падкрэсьліў, што Польшча, як ніводная іншая каріна сьвету, адчуваючы гістарычныя сувязі зь Беларусьсю, дапамагае цяпер беларусам у барацьбе за дэмакратыю.
Казімеж Пуласкі, гербу “Сьлепаўрон” (1746-1779) – выбітны польскі ваеначальнік, адзін зь лідэраў барскай канфэдэрацыі (аб''яднаньне шляхты, дзеячоў царквы і кіраўніцтва Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць уплыву Расеі на каралеўскі ўрад, а таксама дзеля захаваньня шляхецкіх вольнасьцяў), герой вайны за незалежнасьць ЗША, стваральнік амэрыканскай кавалерыі.
Сэнат ЗША ў 1929 годзе заснаваў Дзень памяці генэрала Пуласкага (General Pulaski Memorial Day), які адзначаецца 11 кастрычніка.
Узнагарода імя Казімежа Пуласкага “Рыцар Свабоды” надаецца “выбітным асобам, якія спрычніліся да пашырэньня вартасьцяў, якімі кіраваўся генэрал Казімеж Пуласкі – свабоды, справядлівасьці і дэмакратыі”.
Ляўрэатам узнагароды быў, сярод іншых, былы вязень Асьвенціму а потым міністар замежных спраў Польшчы прафэсар Уладзіслаў Барташэўскі.