Сяргей Астраўцоў, Горадня Новае выданьне “Песьні пра зубра” выпушчана таварыствам “Uroczysko” з Супрасьлю пры ўдзеле грамадзкага аб’яньнаньня “Цэнтар “Трэці сэктар” з Горадні. 1 сьнежня гэтае выданьне мае быць прэзэнтавана на польскай тэрыторыі — у мястэчку Белавежа. Праект фінансаваўся са сродкаў Эўразьвязу ды некаторых іншых арганізацыяў. На вечарыне былі прэзэнтаваныя яшчэ дзьве супольныя дзьвюхмоўныя кнігі: “Міты і легенды ад Нёману да Бугу” і “Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны”.
Задума выпусьціць “Песьню пра зубра” Міколы Гусоўскага была досыць сьмелай таму, што за апошні час твор выдаваўся некалькі разоў. Але бярэш яго ў рукі — і адчуваеш вялікую прыемнасьць: футарал са старадаўняй выявай зубра, чырвоная вокладка з залатымі літарамі, выдатны друк, ілюстрацыі на кальках. Таварыства “Uroczysko” выпусьціла кнігу пры ўдзеле гарадзенскага цэнтру “Трэці сэктар”.
Падчас прэзэнтацыі прагучалі ўрыўкі на розных мовах, найперш у арыгінале — на лаціне. Урывак па-літоўску прачытаў кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня літоўскай культуры Альгіс Дзіргінчус.
Кіраўнік “Трэцяга сэктару” Вітаўт Руднік — пра тое, якія адметнасьці ў новага выданьня “Песьні пра зубра”:
“Яно выйшла на Беласточчыне, надрукавана ў Беластоку. Адметнасьцю гэтага выданьня зьяўляецца, па-першае, яго шыкоўны выгляд, выдатныя ілюстрацыі, cd-дыск, які прыкладаецца з электроннай вэрсіяй “Песьні пра зубра”. Адметнасьць таксама ў тым, што тут выкарыстаны беларускі пераклад Натальлі Арсеньневай. А яшчэ тое, што пад адной вокладкай шэсьць моўных вэрсіяў, у тым ліку ўпершыню ангельская, якой не было ў папярэдніх выданьнях”.
Апроч польскага выданьня “Песьні пра зубра”, былі прэзэнтаваныя яшчэ дзьве супольныя дзьвюхмоўныя кнігі: “Міты і легенды ад Нёману да Бугу” і “Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны”.
Аўтарамі апошняй сталі Яніна Чыжэўска з польскага боку і жыхар Зэльвы Юры Качук — зь беларускага. Спадарыня Чыжэўска распавяла, як яны часам спрачаліся аб паходжаньні вядомых страваў — чые яны: польскія ці беларускія? Яна сказала, што стравы і напоі, прыгатаваныя паводле традыцыйных рэцэптаў, дапамагаюць прывабіць турыстаў. Яніна Чыжэўска прывезла пляшку гарэлкі ўласнага вырабу і прапанавала прысутным пачаставацца.
Вітаўт Руднік прадстаўляе “Песьню пра зубра”
Альгіс Дзіргінчус зачытвае ўрывак у літоўскім перакладзе
Яніна Чыжэўска расказвае пра экалягічна чысты напой уласнага вырабу