“Жодзінцы” завіталі ў Полацак

Радыё Свабода Сёньня ў Полацкай карціннай галерэі адкрылася мастацкая выстава, якая мае ляпідарную назву “Жодзінцы”. На выставе экспануецца 50 твораў беларускіх мастакоў, якія нарадзіліся альбо працяглы час жылі і працавалі ў Жодзіне.
Гэта ня проста выстава, а літаратурна-мастацкі праект: поруч з майстрамі пэндзля ў сёньняшняй імпрэзе бралі ўдзел і літаратары, чый творчы лёс злучаны са згаданым горадам. Адметна, што аўтарам ідэі праекту зьяўляецца Ўладзімер Сіўчыкаў – мастак і літаратар у адной асобе.

Выступаючы на адкрыцьці выставы, вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін выказаў спадзяваньне, што падобная ідэя гуртаваньня творчых асобаў – ураджэнцаў пэўных гарадоў і мястэчак – знойдзе свой працяг.


Падчас адкрыцьця выставы “Жодзінцы”