Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 24 лістапада). У гутарцы “за круглым сталом” бяруць удзел паэт Генадзь Бураўкін, крытык Ганна Кісьліцына і літаратуразнаўца Міхась Тычына.
“Клясыка – гэта эталён, гармонія, сымэтрыя, яснасьць, прастата, пачатак пачаткаў, залаты фонд”
Міхась Скобла: “Спадарства, на пачатку гутаркі я зьвярнуся да “Слоўніка іншамоўных словаў” Аляксандра Булыкі: “Клясык (ад лац. classicus) – выдатны пісьменьнік, дзеяч мастацтва”. “Клясыка – творы літаратуры і мастацтва, якія маюць усясьветнае прызнаньне і вякамі зьберагаюць сваё значэньне”. Калі ацэньваць паводле такога гамбургскага рахунку, хто ў беларускай літаратуры – клясык, і якія творы ў ёй – клясыка?”
Міхась Тычына: “Я заглядаў у іншыя слоўнікі – у польскі, ангельскі, і там тлумачэньне трошкі іншае, больш удакладненае. Клясыка – гэта мера, эталён, гармонія, сымэтрыя, яснасьць, прастата. (Але напрошваецца пытаньне: ці ёсьць клясык мерай, бо ён сам паводле свайго таленту – само бязьмер’е. Ён пераступае ўсякія межы.) Клясыка – гэта яшчэ і узор дасканаласьці, агульнапрызнаны канон, гэта пачатак пачаткаў, аснова асноў. Гэта вяршыня, пік, які высіцца за намі й на які раўняюцца ўсе наступныя літаратурныя пакаленьні. Гэта залаты фонд, гэта месца агульнанацыянальнай памяці, куды мы, як да калодзежа, як да жыватворнай крыніцы, час ад часу мусім вяртацца. Калі гаварыць пра клясыкаў найноўшай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагодзьдзя, то гэта Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Дарэчы, Гарэцкі быў названы клясыкам значна пазьней за сваіх літаратурных равесьнікаў. І зрабіў гэта Алесь Адамовіч, да 80-годзьдзя Гарэцкага ён напісаў артыкул, які так і называўся – “Клясык”.
Скобла: “Любога мінака на вуліцы спытайце: хто клясык беларускай літаратуры, і вам назавуць Купалу з Коласам... А вы нас зьдзівіце, як у свой час зьдзівіў Алесь Адамовіч, залічыўшы ў пантэон клясыкаў Гарэцкага”.
Тычына: “Я назваў бы яшчэ Ўладзімера Дубоўку, Язэпа Пушчу, Натальлю Арсеньневу, Алеся Салаўя. Для мяне гэта таксама клясыкі”.
Клясык – званьне пасьмяротнае?
Скобла: “З вашага адказу я зразумеў, што “клясык” – званьне пасьмяротнае. І сапраўды, крытыка рэдка характарызуе падобным чынам сучасьнікаў. Успамінаецца хіба што прадмова таго ж Алеся Адамовіча да выбраных твораў Міхася Стральцова, дзе патрабавальны крытык залічваў у клясыкі тады яшчэ жывога пісьменьніка й называў яго хрэстаматыйныя творы: “Смаленьне вепрука”, “Адзін лапаць, адзін чунь”, “Загадка Багдановіча”. Давайце ўсё ж рызыкнем і – наўсьлед за Адамовічам – назавем імёны клясыкаў – нашых сучасьнікаў”.
Ганна Кісьліцына: “Думаю, што са мною ўсе пагодзяцца, калі я назаву Алеся Разанава і Віктара Казька. Але, хачу ўдакладніць, выпадкі, калі называлі клясыкам пры жыцьці, не такія ўжо і рэдкія. Усе ведалі пры жыцьці Янкі Брыля, што ён – клясык. Здаецца, што толькі літаратуразнаўцы з адлегласьці часу надзяваюць пісьменьнікам ляўравыя вянкі на галаву. Але памятаю: памёр Янка Брыль, а я ня ведаю, дзе ён жыў, дзе адбудзецца пахаваньне. Толькі ведала, што дом ягоны недзе на вуліцы Дразда. Дык вось, я рухалася туды, арыентуючыся па букетах бел-чырвона-белых кветак. Я ехала ад самай ратушы разам з жанчынамі, якія несьлі ў руках гэтыя кветкі. І па вуліцы ішлі людзі з кветкамі. І паверце, гэта лепш, чым ляўравы вянок, які надзяваюць на помнік. Але бываюць іншыя выпадкі. Вось нядаўна выйшла кніга Алега Мінкіна, у анатацыі да якой гаворыцца, што яго вершы – гэта клясыка ХХ стагодзьдзя. Я ведаю людзей, якія і не ўяўляюць, хто такі Алег Мінкін. І такіх людзей дастаткова многа”.
Скобла: “Карацей кажучы, са словам “клясык” трэба абыходзіцца асьцярожна?”
Кісьліцына: “Думаю, так”.
“Ёсьць клясыка ўсясьветная, і ёсьць клясыка нацыянальная: яны не заўсёды супадаюць”
Скобла: “Давайце спусьцімся зь вяршыні літаратурнага Алімпу крыху ніжэй, на ягоныя схілы. Нядаўна ў інтэрвію “Литературной газете” Мікалай Чаргінец, старшыня прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, заявіў, што ў беларускай літаратуры постсавецкага пэрыяду не зьявілася новых выдатных твораў, не атрымалася новай клясыкі. Ці так гэта?”
Генадзь Бураўкін: “Для мяне клясыка – гэта, па-першае, узровень майстэрства, таленту. А па-другое, гэта тое, што займае пачэснае месца ў духоўным жыцьці народу. Таму што ёсьць клясыка ўсясьветная, і ёсьць клясыка нацыянальная. І нічога крыўднага ў тым, што не заўсёды гэта супадае, я ня бачу. Калі гаварыць пра “жывых клясыкаў”, то для мяне гэта паэты Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў, празаікі Віктар Казько, Анатоль Кудравец.
Што да выказваньня Чаргінца, то яно ня толькі несправядлівае, яно – сьведчаньне ягонай неабазнанасьці ў літаратурным працэсе. Я назаву толькі дзьве выдатныя кнігі, якія вядомыя, пра якія гавораць ня толькі ў Беларусі, якія перакладзеныя на замежныя мовы. Гэта “Ксты” Рыгора Барадуліна і раман Віктара Казька “Бунт незапатрабаванага праху”. А ў нас абвяшчаюцца “выдатнымі” творы банальныя, але бяскрыўдныя. Але ж літаратура без думаньня, бяз права на свае ацэнкі ня можа існаваць. Тады ўжо гэта не літаратура, гэта абслугоўваньне. Тады пісьменьнік нагадвае афіцыянта, які замест ручніка праз руку носіць кнігі вакол сваіх гаспадароў”.
“Менск – адзін з эўрапейскіх цэнтраў літаратурнай творчасьці, дзе яшчэ нешта адбываецца”
Скобла: “Трэба сказаць, што сёньняшняя “Литературная газета” (галоўны рэдактар Юры Палякоў) ахвотна аддае свае старонкі літаратарам зь Беларусі – тым, хто сябруе з уладай. Вось цытата зь інтэрвію аднаго з кіраўнікоў таго самага СПБ Анатоля Аўруціна: “Менск ніколі не зьяўляўся літаратурным цэнтрам на мапе сьвету. Беларусь у сьвеце прадстаўлялі трактары, тэлевізары, гадзіньнікі… Менск быў літаратурнай правінцыяй”. Што вы скажаце наконт “правінцыйнасьці” Менску?”
Тычына: “Найперш заўважу, што дадатак да “Литературной газеты” “Лад” фінансуецца зь беларускага бюджэту. Таму і ня дзіва, што там гэтак ахвотна бяруць інтэрвію ў Чаргінца з Аўруціным... Справа ў тым, што калі паміраюць вялікія, застаюцца прагалы. Так сталася ў нас з адыходам Васіля Быкава, Янкі Брыля… І вось на фоне адсутнасьці вялікіх ценяў пісьменьнік сярэдняга таленту, трэцяга-чацьвёртага шэрагу ў літаратуры набывае адчуваньне ўласнай велічы. Мне здаецца, згаданыя інтэрвію – гэта якраз той выпадак. А што да “правінцыі”, то, калі мець на ўвазе літаратуру, Менск – адзін з эўрапейскіх цэнтраў літаратурнай творчасьці, дзе яшчэ нешта адбываецца”.
“Алеся Разанава вылучаў на Нобэлеўскую прэмію Швэдзкі інстытут”
Кісьліцына: “Хочацца дадаць колькі словаў адносна “правінцыйнасьці Менску”. Нямногія ведаюць, што Алесь Разанаў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію. І вылучалі яго не беларусы, вылучаў яго Швэдзкі інстытут, які знаходзіцца ў Стакгольме. Бачыце, са Стакгольму Менск не выглядае правінцыяй...”
Бураўкін: “Гэтыя фармулёўкі наконт правінцыйнасьці Менску ўзьнікаюць ад правінцыйнага мысьленьня тых, хто гэтыя фармулёўкі прыдумвае. Ну які Менск правінцыйны горад? Возьмем нават савецкі час. Той жа Аркадзь Куляшоў быў бясспрэчным першарадным савецкім паэтам. Я ўжо не кажу пра таго ж Васіля Быкава, які ўсясьветна вядомы празаік. Якая можа быць правінцыя? А вось у тым, што Аўруціна ў літаратурным сьвеце ня ведаюць, што Чаргінец ня надта вядомы, Менск не вінаваты. Вінаваты ўзровень іх творчасьці. І тут ёсьць яшчэ адна подлая хітрасьць. Гэта яшчэ зьвязваецца з мовай. Маўляў, беларуская мова – правінцыйная, а расейская – вялікая. І вось у Беларусі ёсьць расейскамоўныя пісьменьнікі, якіх беларускамоўныя заўсёды прыніжалі для таго, каб самім трошкі ўзвысіцца.
Нядаўна выйшла кніжка Аўруціна, прадмову да якое напісаў не абы хто, а доктар навук, прафэсар. Вось што ён піша пра Аўруціна: “Бьющее в глаза олимпийское мастерство... ко многим ли стихам современных и не только современных (бачыце, які замах!) поэтов можно подойти с такой безжалостной убийственной культурной меркой...» А цяпер працытую адзін верш Аўруціна, каб мы бачылі, пра што гаворка:
“Было утро, не больше, чем утро. / Было стыло, не больше, чем стыло. / Белой пудрой, не больше, чем пудрой, / Сыпал снег, и немного знобило. / Брызнут слёзы, не больше, чем слёзы. / Брызнет кровь, но не больше, чем брызнет. / На снегу отпечаток мимозы / Стоит жизни, не больше, чем жизни”.
Чытаеш – нібыта ўсё складна-ладна, а ўчытаесься і бачыш – прымітыўнае вэрсыфікатарства, абсалютнае “словаблудзьдзе”, як любяць пісаць расейскія крытыкі”.
Ці патрэбнае пісьменьніку адчуваньне ўласнай велічы?
Скобла: “Мне таксама ўспомніўся адзін расейскі верш, добрага паэта Мікалая Глазкова. Думаю, ён будзе дарэчы ў нашай гутарцы: “Как великий поэт / Современной эпохи, / Я собою воспет, / Хоть дела мои плохи. / В неналаженный быт / Я впадаю, как в крайность. / Но хрусталь пусть звенит / За мою гениальность!” Як ні намагаюся, нічога падобнага ў беларускай паэзіі прыгадаць не магу. Можа быць, нашы пісьменьнікі празьмерна сьціплыя? Ці патрэбнае адчуваньне ўласнай велічы творцу?”
Кісьліцына: “Адчуваньне ўласнай велічы было не ў аднаго нашага паэта. Нагадаю, што “Exegi monumentum” (“Я ўзьнёс сабе помнік”) напісалі й Уладзімер Жылка, і Андрэй Хадановіч (у іранічным асэнсаваньні). А згадайма верш Анатоля Сыса: “Вятры маю цалуюць галаву, / Мой бюст сябры паставілі на пляцы. / Я поглядам вырошчваю траву, / Зялёную траву на брукаванцы”. Можна зноў-такі прыгадаць “Быў. Ёсьць. Буду!” Ўладзімера Караткевіча. Але ёсьць вера ў сябе, якая ўвасабляецца ў радках. А ёсьць выпадкі самапіяру, калі чалавек пачынае сам сабе ствараць біяграфію. Нядаўна мне “каліноўцы”, якія цяпер жывуць у Нямеччыне, пераслалі інтэрвію Альгерда Бахарэвіча нямецкаму часопісу. Дык там я са зьдзіўленьнем прачытала, што па апытаньні газэты “Наша Ніва” кніга “Натуральная афарбоўка” Бахарэвіча – самая папулярная ў Беларусі. А само інтэрвію называецца “Мне сорамна за сваю краіну кожную хвіліну”. І вось да лютага 2008 году Бахарэвіч атрымлівае ў Нямеччыне стыпэндыю як палітычны выгнаньнік. Ні больш, ні менш! Таму я за тое, каб біяграфіі пісаліся ў творах, там дазволена ўсё”.
“Народныя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч – постаці, паважаныя ня толькі ў літаратуры, але і ў грамадзтве”
Скобла: “Адным са спосабаў пабудовы літаратурнай ерархіі ў нядаўнім мінулым было прысваеньне званьняў народнага паэта ці народнага пісьменьніка. Аднак з 1995 году гэтыя званьні ў Беларусі не прысвойваюцца. Яны не адмененыя, не скасаваныя – проста нікому не даюцца. Ці ўплывае гэта на зьяўленьне новых аўтарытэтаў у літаратуры?”
Бураўкін: “Гэтыя званьні па-сур’ёзнаму не ўплываюць на аўтарытэт таго ці іншга пісьменьніка. Уладзімер Караткевіч памёр, ня стаўшы ня толькі народным пісьменьнікам, але нават і ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі (яе яму прысудзілі пасьмяротна). Іншая справа, што ва ўспрыманьні людзей, электарату, гэта мае нейкае значэньне. Пры сваім дастаткова крытычным стаўленьні да гэткай зьявы, як званьне народнага пісьменьніка, я супраць ягонай адмены. Пагодзімся, тыя, хто меў гэтае званьне, былі невыпадковымі ў літаратуры і ў сваім часе таленавітымі людзьмі. Гэта і Пімен Панчанка, і Янка Брыль, і Васіль Быкаў, і Аркадзь Куляшоў. Урэшце, народныя Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч – постаці, паважаныя сёньня ня толькі ў літаратуры, але і ў грамадзтве. Для літаратара ня званьне галоўнае, а прызнаньне ягонай творчасьці. А калі яшчэ грамадзтва прызнае яго як асобу, то гэта падвойнае шчасьце. Так было, напрыклад, зь Янкам Купалам”.
Скобла: “Дык давайце адкажам на пытаньне: як стаць вядомым пісьменьнікам? На думку гісторыка літаратуры Ігара Запрудзкага, для гэтага “трэба працаваць у дзяржаўным выдавецтве, пажадана на кіраўнічай пасадзе. Тады паліцы кнігарняў будуць застаўленыя тваімі творамі” (“Літаратура і мастацтва”, 9 лістапада 2007 г.). Ці гарантуе пасада вядомасьць творцу?”
Тычына: “Потым атрымаецца так, што тыя кнігі з паліцаў будуць скідваць у грузавік, адвозіць на пэўнае прадпрыемства і рэзаць на туалетную паперу. І такое здаралася ў нашай гісторыі. Ёсьць дзяржаўная літаратура, літаратура, якая зрастаецца зь дзяржавай, выконвае, па сутнасьці, ролю эмацыйнага эквіваленту ідэалёгіі. А ёсьць літаратура, якая аспрэчвае ў дзяржавы сваё права на свабоду і незалежнасьць, на сваю думку. І такая літаратура робіцца часьцей за ўсё своеасаблівай дзяржавай у дзяржаве. Менавіта тады паэт робіцца больш чым паэтам. Ён не прэтэндуе ад самага пачатку, каб быць лідэрам, народным паэтам, апосталам нацыі, як у нас любяць называць творцаў. Пісьменьнік павінен іранічна да ўсяго гэтага адносіцца. Кузьма Чорны, атрымаўшы першы ў сваім жыцьці ордэн Працоўнага Чырвонага сьцягу незадоўга да сьмерці, апранаў пінжак з ордэнам, глядзеўся ў люстэрка і пытаўся: “Ну што, Кузёмка, і цябе ўзнагародзілі?”
Скобла: “Мы гаварылі пра тое, варта ці ня варта пісьменьніку саманазывацца геніем. Але ж нехта павінен выконваць тую працу, якую на Захадзе робіць літаратурны агент. У нас гэтая прафэсія наўрад ці хутка зьявіцца. Якія ініцыятывы павінен праяўляць творца па-за пісьмовым сталом?”
Уолт Уітман пра самога сябе: “Ты зьявіўся своечасова, вялікі паэт!”
Кісьліцына: “Я не лічу, што самапіяр – гэта дрэнна. Я прывяду выпадак з гісторыі ўсясьветнай літаратуры. Уолт Уітман у 1855 годзе выдаў вельмі добрую кнігу “Лісьце травы”, але яе не заўважылі крытыкі. Выдаў сваім коштам, а кніга не разыходзіцца. І тады паэт сам на сябе напісаў некалькі хвалебных рэцэнзій. “Нарэшце зьявіўся сярод нас вялікі амэрыканскі паэт... Ты зьявіўся своечасова, паэце!..” І гэтак далей. А яшчэ Эмэрсон, на той час культавая фігура ў Амэрыцы, даслаў ліст паэту, дзе пахваліў яго. Дык вось, Уітман без усякага дазволу выразае з таго ліста патрэбныя словы і літаральна адціскае на вокладцы сваёй кнігі… Так што пісьменьнік павінен клапаціцца пра сваю вядомасьць. Вось я заўсёды чытаю пра сустрэчы нашых пісьменьнікаў з чытачамі. Неблагіх пісьменьнікаў. Адзін зь іх, жывы клясык Генадзь Бураўкін, знаходзіцца з намі ў студыі. Вольга Іпатава шмат выступае…”
Скобла: “Заўважце, Генадзь Мікалаевіч не запратэставаў”.
Бураўкін: “А я слухаю, чым гэта закончыцца. Крытыкаў трэба дачытваць і выслухоўваць да канца”.
Кісьліцына: “І калі я чытаю пра сустрэчы пісьменьнікаў з чытачамі ў правінцыі, то радуюся. Таму што гэта найлепшы піяр-ход, найлепшая ініцыятыва па-за пісьмовым сталом. Паедзь у глыбінку і пакажы, чаго ты варты. Пакажы сваю кнігу, прывязі яе туды, куды не даходзіць наш кнігагандаль”.
Скобла: “Днямі ў кнігарні мне трапілася на вочы яшчэ адна “ініцыятыва”. У прадмове да кнігі згаданага Аўруціна, выдадзенай у сэрыі “Золотое перо” (выдавецтва “Мастацкая літаратура”) аўтар названы “вартым Нобэлеўскай прэміі”. Тое ж самае я прачытаў у біяграфіі (!) Георгія Марчука, зьмешчанай у кнізе “Крик на хуторе” (сэрыя “Библиотека Союза писателей Беларуси”. Я ўспамінаю – колькі Васіля Быкава ні вылучалі на Нобэлеўскую прэмію, нідзе ён пра гэта ня згадваў. Але часы зьмяняюцца, дык можа, падобная “самарэкляма” і дапушчальная ў сёньняшніх умовах?”
Бураўкін: “Для Васіля Быкава галоўнаю была не ўзнагарода, нават такая, як Нобэлеўская прэмія, якою ён, несумненна, даражыў бы. Галоўным для яго было, каб тое, што ён паклаў на паперу, даходзіла да свайго народу, а калі ўдасца, і да іншых народаў. А для Чаргінца і Аўруціна галоўная мэта – узнагарода. Прабачце, для мяне сьмешна, калі гаворка ідзе пра творчасьць Георгія Марчука, і згадваецца Нобэлеўская прэмія. Гэтыя высокія самаацэнкі для мяне непрымальныя. Марчук і Аўруцін – намінанты на Нобэля? Даруйце, мне пра гэта й гаварыць няёмка”.