Справу Артура Фінькевіча перадалі ў суд

Любоў Лунёва, Менск Крымінальную справу супраць Артура Фінькевіча перадалі ў Кастрычніцкі раённы суд Магілёва. Чакаецца, што судовае паседжаньне пачнецца праз два тыдня пад старшынствам судзьдзі спадара Крачыка.
Артура Фінькевіча абвінавачваюць у парушэньні рэжыму пад час адбыцьця пакараньня на “хіміі” у магілёўскай спэцкамэндатуры. Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне за палітычныя графіці. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.

Артур утрымліваецца ў сьледчым ізалятары і на суд яго прывязуць пад аховай. Калі яму заменяць адбыцьцё пакараньня на больш жорсткія ўмовы, то маладафронтавец можа апынуцца за кратамі тэрмінам да трох гадоў.