Ганна Соўсь, Менск Сёньня сябры Грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ушанавалі памяць расстраляных у парку Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты. Гэта перадапошняя акцыя ў 2007-м, якая пройдзе ў межах абвешчанага грамадзкасьцю Году памяці.
У парку Чалюскінцаў сябры грамадзкага камітэту запалілі сьвечкі ля памятнага крыжа і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў хвілінай маўчаньня.
Сустаршыня грамадзкага камітэту пісьменьнік Васіль Якавенка пачаў падсумоўваць вынікі абвешчанага грамадзкасьцю Году памяці.
“Людзі рабілі тое, дзякуючы чаму тыя, хто ляжыць у гэтай зямлі, напэўна, чакалі, што пра іх нехта ўспомніць. І ня толькі добрым словам, але і падумаюць, як памяняць гэтую сытуацыю. Год памяці выканалі да канца. Яшчэ адна такая акцыя будзе”, — кажа Васіль Якавенка.
Чакаецца, што наступнае ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў адбудзецца сёлета 29 сьнежня.
Дзяцінства сакратара камітэту Ўладзімера Раманоўскага прайшло ў ГУЛАГу, і для яго тэма сталінскіх рэпрэсіяў — асабісты боль.
“Уявіце сябе дзіцём — пяць, шэсьць альбо сем гадоў. Да вас прайшлі нейкія людзі й забралі ў вас тату і маці. Праз гады прынесьці паперу, што гэта было выпадкова. Дык куды ж падзелі косткі маіх бацькоў? Мы павінны на гэтае пытаньне адказаць”, — мяркуе Ўладзімер Раманоўскі.
Дзяцінства старшыні Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Зінаіды Тарасевіч гэтаксама прайшло ў лягеры.
“Я хаджу і ў Курапаты, і ў парк Чалюскінцаў, і заўсёды ўспамінаю сваю Охтаму, дзе я нарадзілася, бо там такія самыя мясьціны, дзе загінулі беларускія сяляне. Уцалелі толькі адзінкі. Я сюды хаджу — можа, і туды нехта прыйдзе”, — спадзяецца Зінаіда Тарасевіч.
Пасьля парку Чалюскінцаў актывісты грамадзкага камітэту накіраваліся ва ўрочышча Курапаты, дзе ў 1937—1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
Людзі запалілі сьвечкі ля Крыжа пакутаў, лавы Клінтана, курапацкага каменя ды іншых памятных знакаў ва ўрочышчы. Залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Калі людзі пачалі сьпяваць “Магутны Божа”, супрацоўнік міліцыі ў цывільным загадаў прысутным згарнуць сьцяг. Аднак людзі дасьпявалі песьню і сьцяга не згарнулі.
Палітык Вячаслаў Сіўчык гаворыць, што і ў наступным годзе грамадзкі камітэт будзе ўшаноўваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
“Я буду спрабаваць рабіць усё, каб і акцыі 29-га заставаліся і ў наступным годзе. Паспрабуем рабіць і літаратурныя вечарыны, паколькі тэма бальшавіцкіх злачынстваў на нашай зямлі дагэтуль актуальная.
Асноўная задача — ня толькі ўшаноўваць памяць ахвяраў рэпрэсіяў, таму што 70-я гадавіна кульмінацыі рэпрэсіяў. Мы мусім гэтым займацца ўвесь час. Бо тыя злачынствы. Якія былі на нашай зямлі, яны былі. І пакуль наша грамадзтва не зразумее гэтага, добрай будучыні ў нас ня будзе”, — лічыць Вячаслаў Сіўчык.
З ініцыятывы грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў 2007-мы абвясьцілі Годам памяці. 29 кастрычніка 1937 году ў Менску расстралялі многіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Ва ўнутранай турме НКВД за адну ноч былі забітыя каля ста чалавек, дваццаць два зь іх — пісьменьнікі.
29-га чысла кожнага месяца аргкамітэт ушаноўвае месцы расстрэлаў.