Радыё Свабода 8—9 сьнежня ў Менску пройдзе чарговы зьезд Партыі БНФ. За пасаду старшыні канкуруюць цяперашні лідэр партыі Вінцук Вячорка і ягоныя намесьнікі Віктар Івашкевіч ды Алесь Міхалевіч. Цягам гэтага тыдня ў жывым ранішнім эфіры Радыё "Свабода" прайшлі дэбаты паміж супернікамі ў наўпроставым эфіры. Што будзе з фронтам і з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі ў выпадку перамогі кожнага з прэтэндэнтаў? Ці існуе ў БНФ супярэчнасьць паміж рэгіёнамі і цэнтральным кіраўніцтвам? На гэтыя тэмы Віталь Цыганкоў гутарыць з публіцыстам Аляксандрам Фядутам.
Цыганкоў: “Для БНФ і дэмакратычнай кааліцыі які кандыдат найбольш падыходзіць? Пры якім пераможцы выбараў можа захавацца еднасьць унутры дэмакратычных сілаў?”
Фядута: “Наколькі я разумею, два кандыдаты выступаюць за тое, каб БНФ ішоў тым шляхам, якім ён ідзе сёньня Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч. Алесь Міхалевіч выступае за тое, каб Фронт абраў іншы шлях і больш пасьлядоўна супрацоўнічаў не з “Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі”, а з Аляксандрам Мілінкевічам і ягоным рухам “за Свабоду”.
Зразумела, што ў тым выпадку, калі перамогу атрымае Алесь Міхалевіч, то дэмакратычная кааліцыя проста згубіць сэнс свайго існаваньня. Бо яна існуе толькі да таго часу, пакуль у яе ўваходзіць БНФ. Перамога Міхалевіча на самой справе будзе азначаць перамогу Аляксандра Мілінкевіча ў дэмакратычным сэктары беларускага палітычнага поля.”
Цыганкоў: “Чаму ўтварылася такая дыспазыцыя, што Алеся Міхалевіча больш падтрымліваюць рэгіянальныя структуры БНФ, а Вячорку – цэнтральнае кіраўніцтва партыі?”
Фядута: “Я магу толькі паўтарыць ўсьлед за Вячоркам, што я ня ведаю, чым займаўся Алесь Міхалевіч на пасадзе намесьніка кіраўніка партыі. Але тая падтрымка, якую аказваюць яму прадстаўнікі некаторых рэгіянальных структураў – насамрэч, гэта падтрымка не яму, а Мілінкевічу. Бо людзі з рэгіёнаў больш не жадаюць мірыцца з тым, што іхні палітычны лёс вырашаецца падчас кулюарных размоваў лідэраў партыяў, што ўваходзяць у кааліцыю.
БНФ уваходзіць у АДС і гуляе ў тую гульню, у якую не жадаюць гуляць многія мясцовыя актывісты Фронту, але за якую прагаласавала большасьць кіраўнікоў тых фантомных структураў, што ўваходзяць у кааліцыю...”
Цыганкоў: “Аляксандар, але, прабачце, вы малюеце даволі небясьпечную карціну.. Калі пераможа Міхалевіч, які прадстаўляе “незадаволеныя рэгіёны”, то гэта можа прывесьці да развалу кааліцыі. А калі пераможа Вячорка, то гэта можа выклікаць драматычныя наступствы ўнутры самога Фронту...”
Фядута: “Я ня ведаю, пра якія “драматычныя наступствы” вы кажаце. Тое, што адбываецца -- звычайная дэмакратычная працэдура. У любым выпадку ў Фронце будзе фракцыя большасьці і меньшасьці. Яе ўзначаліць той, хто прайграе выбары – Івашкевіч альбо Міхалевіч. Бо, наколькі я ведаю, Вячорка сыходзіць з БНФ у выпадку свайго пройгрышу на выбарах”.
Завяршыліся дэбаты між прэтэндэнтамі на пасаду старшыні БНФ, 29.11.2007