Лічба дня: 2550

Радыё Свабода 2550 чалавек выйдуць на волю ў выніку амністыі. Закон ад амністыі падпісаў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
У кастрычніку закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў, 10 дзён таму яго ўхваліў Савет рэспублікі. Закон ўступае ў дзеяньне з сёньняшняга дня. У выніку амністыі на волю выйдуць каля 1700 чалавек з закрытых папраўчых установаў і каля 850 чалавек з адкрытых папраўчых установаў.

Паводле закону, найперш вызваляюцца ад пакараньня асуджаныя на невялікія тэрміны асобы, якія належаць да ільготных катэгорыяў - непаўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, пэнсыянэры, інваліды і г.д