Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня пасьля доўгатэрміновага спатканьня з Аляксандрам Казуліным дадому вярнуцца ягоныя жонка і дочкі. Болей за месяц не было дакладных зьвестак пра здароўе палітыка, якога ужо паўтара гады трымаюць у віцебскай калёніі.
Сям’я Аляксандра Казуліна прыехала да яго на доўгатэрміновае спатканьне ў мінулую суботу, 24-га лістапада. Калі напярэдадні я размаўляў з жонкай палітыка Ірынай, яна не хавала хваляваньня і згадвала, што апошні раз была на доўгатэрміновым спатканьні з мужам у студзені.
“Разам сабрацца і пагаварыць – гэта было так даўно, што я ўжо і забылася, як гэта бывае. Таму вельмі чакаю гэтай сустрэчы і спадзяюся, што яна пройдзе ў нас вельмі добра”.
Год таму Аляксандр Казулін 53 дні трымаў галадоўку, якая закончылася тым, што ў Савеце Бясьпекі ААН была ўзьнятая праблема правоў чалавека ў Беларусі. Пасьля палітык доўга хварэў і дагэтуль трымаецца дыетычнага харчаваньня. Журналісты вельмі спадзяюцца на інфармацыю пра здароўе ад Аляксандра Казуліна ад ягоных сваякоў. Што да адміністрацыя калёніі, там зноў кажуць – з Казуліным нібыта ўсё добра. Група праваабаронцаў, у тым ліку Алег Воўчак, у нядзелю сустракаліся з намесьнікам начальніка калёніі Русланам Прымаком. Вось што яны пачулі ад міліцыянта.
“Мы яго спыталі, як Казулін пачуваецца? Адказаў, што бадзёра, настрой у яго добры. Мы запыталіся, калі яго адпусьцяць на волю. Міліцыянт выказаўся пра тое, што гэта будзе бачна пасьля амністыі”.
Між тым паводле ранейшых зьвестак Аляксандр Казулін пад амністыю не падпадае і ня мае шанцаў на выхад на волю ўжо сёлета ці ў пачатку наступнага году. Пра гэта казалі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. “Можа ў міліцыянтаў з калёніі іншыя зьвесткі?”,– зацікавіўся праваабаронца Алег Воўчак і згадаў пра нядаўнюю заяву міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава пра неабходнасьць яшчэ адной амністыі.
Нагадаю, 25-га лістапада Аляксандр Казулін адсьвяткаваў народзіны. Палітыку споўнілася 52 гады. Сустрэцца зь ім праваабаронцам не дазволілі. Алег Воўчак сказаў, што наведвальнікаў нават не пусьцілі ў будынак адміністрацыі і тады яны побач з ўваходам некалькі разоў гучна пракрычалі “Віншуем!” і “Свабоду Казуліну!” “Сёньня запытаюся ў дачок Казуліна, ці было нас чуваць ў пакоі, дзе праходзяць спатканьні”,– сказаў Алег Воўчак.
Заўтра Аляксандру Казуліну спаўняецца 52 гады , 24.11.2007 Абаронцы А.Казуліна пачалі міжнародную кампанію салідарнасьці , 12.11.2007