Уладзімер Глод, Менск
У Радзе Эўропы патрабуюць доўгатэрміновы плян кіраваньня Белавескай пушчай. Як тлумачыць Валеры Дранчук – аўтар кнігі “Белавеская пушча. Рэзалюцыя SOS”, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “TERRA-Канвэнцыя”, гэта не прыхамаць эўрапейскіх чыноўнікаў. Калі ў іх ёсьць на руках такі дакумэнт, дык яны могуць прыехаць зь ім у Беларусь і праверыць, што канкрэтна выканана, а што – не.
Спадар Дранчук лічыць: улады наўмысна зацягнулі з падрыхтоўкай дакумэнту:
“Гэта якраз вельмі істотная іх віна. І “зялёныя” беларускія, і прадстаўнікі Рады Эўропы, і іншыя ўжо даўно патрабуюць – ну, пакажыце, пакажыце, свае карты, пакажыце, што вы будзеце рабіць у Белавескай пушчы! Гэтага пляну няма. І для ўладаў выгадна яго ня мець. Яны ж апошнія 10 гадоў толькі высякаюць пушчу. Для ўладаў выгадна здабываць валюту і папаўняць ценявы бюджэт. Гэта ўсё, што патрабуецца ад дырэкцыі Нацыянальнага парку. І ўвесь калектыў пушчы практычна кінуты на выкананьне гэтай задачы. Запаведнасьці ў Белавескай пушчы няма”. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя даручыла падрыхтаваць доўгатэрміновы плян Інстытуту заалёгіі Нацыянальнай акадэміі навук. Дырэктар інстытуту, доктар біялягічных навук Міхаіл Нікіфараў у размове з нашым Радыё сказаў, што за працу ягоныя падначаленыя ўзяліся толькі некалькі месяцаў таму:
“Пакуль заключылі дамову ды іншае. Але праца пачалася. І яна сур’ёзна прасоўваецца. І завяршаецца падрыхтоўка гэтага пляну кіраваньня на наступны год. Фактычна кошт пытаньня – адзін год. Калі праца пайшла, дык даць ужо адзін год адтэрміноўкі”.
Валер Дранчук паведаміў, што ён накіраваў ліст у Раду Эўропы. Сэнс звароту – патлумачыць эўрапейскім чыноўнікам небясьпеку кампрамісу. “Падаўжэньне тэрміну дзейнасьці дыплёму Белавескай пушчы (а ён даецца на 5 гадоў) будзе значыць заплюшчыць вочы на выклікі тутэйшага рабаваньня”,– адзначаецца ў лісьце эколяга:
“Я асабіста рашуча супраць падаўжэньня эўрапейскага дыплёму яшчэ і таму, што беларускі бок ігнаруе ня толькі ўмовы і рэкамэндацыі Рады Эўропы ды адмысловага дыплёму, але і элемэнтарныя нормы, прапісаныя ў беларускіх законах, якія прапісаныя ў міжнародных канвэнцыях, у прынцыпах запаведнасьці. Тое, што робіцца ў Белавескай пушчы, не адпавядае духу і этычнай сутнасьці таго, пра што мы гаворым”. Міхаіл Нікіфараў спадзяецца на адтэрміноўку:
“Проста так сказаць: “Мы ў вас забіраем дыплём – і ўсё”, гэта ня будзе садзейнічаць справе. Калі быць па-сапраўднаму зацікаўленым у захаваньні Белавескай пушчы, трэба дыплём даць. Тым больш, астатнія патрабаваньні больш-менш выкананыя, па магчымасьці”.
Мяркуецца, што свой вэрдыкт Рада Эўропы аб’явіць у чацьвер, 29 лістапада. У Страсбур, накіроўваецца спэцыяльная дэлегацыя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі. Яе ўзначаліць намесьніца міністра Галіна Ваўчуга
У Белавескай пушчы зьнішчаюць старадаўні лес, 22.07.2007