Галіна Абакунчык, Менск Тэма грамадзкага рэдактара тыдня. У Беларусі напачатку лістапада было зарэгістравана крыху больш за 200 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Аднак перарэгістрацыю ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы прайшлі толькі 12 тысяч. Што ўяўляюць сабой індывідуальныя прадпрымальнікі сёньня?
Узьнікненьне і разьвіцьцё індывідуальнага прадпрымальніцтва ў Беларусі прыпадае на пачатак 1990-х гадоў. Тады зьявіліся такія буйныя і вядомыя прыватныя кампаніі, як “Пушэ”, “Дайнова”, “Эрыдан” і многія іншыя. Вось як выглядае сацыяльны партрэт прадпрымальніка канца мінулага стагодзьдзя паводле старшыні Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, колішняга стваральніка “Эрыдану” Аляксандра Патупы:
“Былі сярод іх людзі вельмі адукаваныя, але не абавязкова. Былі зь нейкай “прадпрымальніцкай жылкай”, былі такія, хто не чакаў сур’ёзных даходаў. Таксама былі розныя плыні. Ня толькі навуковыя супрацоўнікі, інжынэры ці настаўнікі. Былі таксама плыні ценявога бізнэсу, які выходзіў зь ценю ў той час. Ведаеце, той час быў пэрыядам буры і націску”.
Паводле спадара Патупы, напрыканцы кіраваньня краінай прэм''ер-міністрам Вячаславам Кебічам зьявіліся некалькі ўрадавых пастановаў, якія давалі дадатковыя магчымасьці разьвіцьця і абароны правоў прадпрымальнікаў.
Аднак ад лютага 1996 году ўжо новая ўлада распачала якраз адваротныя крокі. Тады зьявілася распараджэньне аб забароне рэгістрацыі і ліцэнзаваньня, а неўзабаве распачалася татальная перарэгістрацыя бізнэсу. У выніку многія буйныя кампаніі закрыліся, а колькасьць прадпрымальнікаў скарацілася ўдвая. Пра сёньняшніх іхных спаткаемцаў гаворыць кіраўнік Менскага саюзу прадпрымальнікаў і арандатараў Уладзімер Карагін, які некалі распачынаў малы бізнэс у краіне:
“Усё большы ўплыў маюць сеткавыя структуры і транснацыянальныя карпарацыі, сеткавы бізнэс. Ці тое ў гандлі, ці ў вытворчасьці, у прамысловасьці. Таму, канечне ж, складваецца зусім іншае аблічча сучаснага прадпрымальніка. Зараз неабходная большая адукацыя, усё цяжэй, усё больш затратна адкрываць уласную справу. І трэба добра каапэравацца й каапэравацца зь іншымі. І трэба, канечне, аналізаваць кожны крок. Проста так, паводле ўласнага жаданьня ці ўяўленьня, бізнэс сёньня не пабудуеш”.
Паводле спадара Карагіна, у краінах Эўропы прыватны сэктар мае значную юрыдычную і фінансавую падтрымку з боку дзяржаваў. А ў Беларусі ня зроблена нават найпрасьцейшае – не прыняты сучасны закон аб разьвіцьці прадпрымальніцтва. Дарэчы, сёлета аналягічны дакумэнт быў зацьверджаны ў Расеі.
Цяперашняе становішча прыватнага бізнэсу ў Беларусі адпаведным чынам уплывае на фармаваньне сёньняшніх прадпрымальнікаў, лічыць Аляксандр Патупа:
“Прадпрымальнікі зьяўляюцца часткай нашага грамадзтва. Таму яны маюць усе станоўчыя і ўсе адмоўныя якасьці нашага грамадзтва. Ім вельмі цяжка аб’ядноўвацца ў абарону сваіх правоў і інтарэсаў. І гэта ёсьць адна з найцяжэйшых сёньняшніх праблем. Многім лягчэй адаптавацца да гэтых умоваў, чым супрацьстаяць ім. Бо гэта патрабуе калектыўных дзеяньняў і калектыўнай падтрымкі. І гэта праблема разьвіцьця нашага грамадзтва ў цэлым. Але, я думаю, пройдзе некаторы час, і мы будзем мець лепшы посьпех на гэтым шляху”.
Прадпрымальнікі: “Скасавалі льготы. Пакіньце працу!”, 19.11.2007