Вячаслаў Кулік, Менск У Пензенскай вобласьці Расеі знайшліся новыя сэктанты зь Беларусі. Як паведамілі “Свабодзе” ў пракуратуры райцэнтру Бекава, дзьве жанчыны і трое дзяцей не пасьпелі дабрацца да пячоры, дзе чакаюць “канца сьвету” іншыя пустэльнікі. Таму беларусы зачыніліся ў доме прапаведніка Пятра Кузьняцова, што ў тутэйшай вёсцы Паганаўка.
У Маскве сёньня пачаў працаваць тэлефон гарачай лініі. Cпэцслужбы й міліцыя зьвяртаюцца і да насельніцтва Беларусі з просьбай паведамляць пра прыхільнікаў пензенскіх сэктантаў.
Вось што адзначае дзяжурны гарачай лініі Ўладзімер Кароткі пра звароты зь Беларусі:
“Іх нямала. Паведамляюць розную інфармацыю пра сэктантаў. Пра тых, хто там, хто ў пячоры сядзіць. Таксама і пра тых, што знаходзяцца ў іншых месцах”.
Расейскі экспэрт: “Сэктанцтва ў Беларусі распаўсюджанае”
Да перамоваў з пустэльнікамі далучыўся прэзыдэнт Расейскай асацыяцыі цэнтраў вывучэньня рэлігіі і сэктаў Леанід Дворкін.
У інтэрвію ён адзначыў, што расейскія сэкты маюць уплыў на грамадзянаў Беларусі:
“Насамрэч так. Сэктанцтва ў Беларусі распаўсюджанае”.
Прафэсар Леанід Дворкін спраўджвае зьвесткі пра знаходжаньне ў пячоры непаўналетніх, у тым ліку найменшай зь іх — беларускі Алены Вабішчэвіч.
“У ніякім разе нельга выкарыстоўваць сілавых мераў”
Рэкамэндацыі навукоўца дзеля іх вызваленьня:
“У ніякім разе нельга выкарыстоўваць сілавых мераў. Трэба весьці перамовы. Неабходна так ці інакш пераканаць іх, каб яны прынялі дапамогу. І я мяркую, што ключ да таго, каб выцягнуць іх наверх, — у асобе лідэра Пятра Кузьняцова”.
Як высьвятляецца, Пётар Кузьняцоў падбухторваў беларусаў да пераезду ў Пензенскую вобласьць даўно. Начальнік Кобрынскага райаддзелу міліцыі Эдуард Ярашук прызнаецца, што толькі сёлета яго супрацоўнікі тройчы перапынялі агітацыйную дзейнасьць лідэра сэктантаў.
Кузьняцоў тлумачыў, што дзеці не павінны наведваць школу
Сам падпалкоўнік Ярашук добра ведаў пра Кузьняцова:
“Ён распаўсюджваў сваю веру, кнігі. Тлумачыў пры гэтым, што дзеці не павінны наведваць школу. Тэлевізар, кампутар, мабільны тэлефон яны называлі па-свойму, нядобрымі словамі. Забаранялася любая тэхніка. Тым ня менш, асабіста Кузьняцоў яе дасягненьнямі карыстаўся. Напрыклад, на аўтамабілі цудоўна перамяшчаўся”.
Са словаў міліцыянта, “лаўца душаў” усё-такі дэпартавалі зь Беларусі. Але, відаць, запозна.
Чыноўніца райвыканкаму Галіна Бурдыка кажа, што ў сям’і цяперашніх пустэльнікаў Вабішчэвічаў зь вёскі Глінянка сапраўдная трагедыя. Двое дзяцей з бацькамі — у пячоры, яшчэ двое застаюцца цяпер сіротамі:
“Я бачыла таго хлопчыка і дзяўчынку. Яны так мужна змагаюцца за сваё выжываньне! Яны нават коніка ўтрымліваюць. Я ў курсе ўсяго жыцьця гэтай сям’і. І вельмі шкадую гэтых дзяцей. Яны таксама ў нейкім памежным стане!”
На здымку: Так выглядае пячора ў Пензенскай вобласьці
Беларуская сям’я ратуецца ад канца сьвету пад зямлёй у Расеі, 15.11.2007

Каля трыццаці сэктантаў, якія называюць сябе прадстаўнікамі “сапраўднай расейскай праваслаўнай царквы”, зачыніліся ў пячоры. Яны пагражаюць узарваць сябе, калі іх будуць даставаць сілай. Людзі пад зямлёй чакаюць канца сьвету, які, паводле іхных меркаваньняў, надыдзе ў траўні будучага году.
Лідэр сэкты — 43-гадовы Пётар Кузьняцоў. Прыхаджанамі яго “малельнага дому” зьяўляюцца людзі зь Беларусі, Падмаскоўя і Растова.