Міхал Карневіч, Астравец Новая перадача сэрыі “Падарожжа Свабоды”.
Астравецкі раён — поўнач Гарадзеншчыны. Яшчэ за пяцьдзясят кілямэтраў на захад Вільня, але за пяцьдзясят кілямэтраў на поўнач ужо Віцебшчына.
Такое ўражаньне, што еду па Швайцарыі: няма простай дарогі, толькі й аб’яжджаю прыгожыя пагоркі. Унізе рачулка, навокал палі, а ўдалечыні касьцёл у стылі віленскага барока. Прыгажосьць.
Мой першы суразмоўца ў Астраўцы — Іван Крук, знаны праваабаронца, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Восем месяцаў таму ён вярнуўся з калёніі, дзе правёў паўгоду. Івана Крука судзілі за супраціў міліцыі.
Міліцыянты прыйшлі да яго ў кватэру зь ператрусам, нібыта ў справе сына, а самі палезьлі ў гаспадарскі кампутар і хацелі яго сканфіскаваць. Спадар Іван разьбіў кампутар — кінуў на падлогу.
Гэта здарылася напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Іван Крук зьбіраў подпісы за двух апазыцыйных кандыдатаў — Мілінкевіча й Казуліна.
І вось ён зноў у хаце. Мы сядзім у тым самым пакоі, дзе адбыўся канфлікт зь міліцыянтамі.
Карэспандэнт: “Памятаю ваш судовы працэс у Лідзе, разумею, што было вельмі балюча, але што дапамагала заставацца сабою?”
Крук: “Я адпрацаваў трыццаць гадоў у пракуратуры й ніколі не парушаў закону. Заўсёды выконваў запаветы свайго бацькі, які быў сьвятаром і вучыў ніколі ня хлусіць. І гэта мяне ратавала”.
Карэспандэнт: “А цяпер чым займаецеся?”
Крук: “Я пэнсіянэр, але працягваю займацца праваабарончай дзейнасьцю. Да мяне па дапамогу зьвяртаецца шмат людзей”.
Карэспандэнт: “А ў вас няма жаданьня адпомсьціць тым, хто засадзіў вас за краты?”
Крук: “Прыйдзе час, і ім усім і так давядзецца за ўсё адказваць. Ужо цяпер, калі шмат хто з супрацоўнікаў пракуратуры сустракае мяне на вуліцы, апускаюць вочы — бо ведаюць, што я быў не вінаваты, што бараніў інтарэсы Беларусі й дэмакратыі”.
Нашу размову перарывае званок у дзьверы. Высьвятляецца, што спадара Івана прыйшоў наведаць ягоны сябра — Станіслаў Юрэвіч. Ён таксама на пэнсіі, але жвавы, актыўны, сочыць за падзеямі ў раёне й краіне.
Станіслаў Юрэвіч больш як трыццаць гадоў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы. Працаваў заатэхнікам у розных мясьцінах Астравецкага раёну. Сам спадар Юрэвіч кажа, што ведае Астравеччыну як свае пяць пальцаў.
Спадар Юрэвіч пэсымістычна глядзіць на зьмены ў вёсцы.
Юрэвіч: “Раней, у савецкі час, заробкі — не параўнаць, вышэйшыя былі. Я, спэцыяліст, атрымліваў 300 рублёў, і тая ж даярка атрымлівала 300, а нават 400 рублёў. А цяпер? Калі пытаесься ў людзей, то заробкі зусім ня тыя”.
Карэспандэнт: “Але ж, здаецца, сытуацыю ўлады спрабуюць зьмяніць на вёсцы, будуюць аграгарадкі...”
Юрэвіч: “Ведаеце, сытуацыя наадварот — ускладняецца. Хоць і кажуць, што гэтыя гарадкі выведуць вёску, але церпіць сама вытворчасьць: фэрмы старэюць, там нешта рамантуюць іх, а толку з гэтага мала”.
Карэспандэнт: “Апошнім часам эканамічна стратныя гаспадаркі пачалі аб’ядноўваць з больш моцнымі. На вашу думку, гэта дае плён?”
Юрэвіч: “Усё аб’ядноўваюць і аб’ядноўваюць, хутка на ўвесь раён дзьве гаспадаркі застануцца. Мне здаецца, гэта робіцца дзеля таго, каб паказаць, што ў нас зьменшылася колькасьць стратных гаспадарак. Але эканамічнага эфэкту ніхто не пралічвае”.
Іван Крук прапаноўвае пазнаёміцца зь мястэчкам. Даволі ўтульны раённы цэнтар. Бачу, што з маімі суразмоўцамі шторазу вітаюцца людзі.
Іван Крук за гіда: мінулі райвыканкам, пракуратуру, міліцыю, помнік Леніну — я адчуваю, што некуды мяне вядуць.
Падыходзім яшчэ да аднаго невялікага манумэнту. Іван Крук распавядае, што гэта помнік славутаму Ёсіфу Гашкевічу, першаму консулу царскай Расеі ў Японіі. Яго паставілі ў Астраўцы ў 1986 годзе. Тады японскія дыпляматы зьвярнуліся з просьбай да Гарбачова наведаць радзіму консула, Астравец, і пабываць на ягонай магіле.
Крук: “Гашкевіч быў першым дыпляматам у Японіі, і для Астраўца гэта вялікі гонар. Пасьля сваёй дыпляматычнай кар’еры жыў тут побач у маёнтку Малі. Адзінае — ніхто ня ведае, дзе ягоная магіла. Адны казалі, што ён пахаваны каля касьцёлу, другія — што на могілках. Прыяжджалі нашы шукалі, японцы, але...”
Мы робім здымкі на памяць побач з помнікам вядомаму дыплямату. Іван Крук кажа, што перад намі рынак, аўтавакзал. Паказвае Дом культуры й бібліятэку — вось і ўвесь Астравец.
Мой гід прапануе наведаць мясцовага самадзейнага кампазытара. І вось мы ўжо падымаемся па лесьвіцы на пяты паверх да Аляксандра Якіменкі — чалавека, які піша песьні на словы беларускіх аўтараў.
Аляксандар Якіменка мае музычную адукацыю, працуе ў раённым Доме культуры. У ягоным пакоі стаіць сынтэзатар і гукавыя калёнкі. На кухні чуваць, як шчыруе жонка, з пакойчыка да яе, засаромеўшыся, пабегла дачка.
Карэспандэнт: “Аляксандар, скажыце, дзе вы сьпяваеце свае песьні?”
Якіменка: “А дзе просяць, там і сьпяваю”.
Карэспандэнт: “А дзе просяць?”
Якіменка: “На канцэртах, часьцей дабрачынных, дзе людзі хочуць ведаць пра наш прыгожы край. Дый наагул, музыка — такі жанр, дзе ўсё павінна быць адкрыта”.
Аляксандар апавядае, што зарабляць на жыцьцё даводзіцца, граючы на вясельлях, бо на заробак работніка культуры сям’ю не пракорміш.
Карэспандэнт: “А якія песьні вас часьцей просяць засьпяваць на вясельлях?”
Якіменка: “Зоркі на небе ў ночы” і вельмі-вельмі любяць песьню “Гэта ж ты мая, зорачка ясная” нашага кампазытара Аляксея Шыдлоўскага. Гэта песьня ідзе заўжды”.
Карэспандэнт: “Ці не развучыліся нашы людзі танцаваць, сьпяваць, весяліцца?”
Якіменка: “Не, не развучыліся. Але, самі разумееце, сьпяваць і танцаваць без гарэлкі...”
Карэспандэнт: “Раней казалі, што вясельле на вёсцы бяз бойкі не абыходзілася, а цяпер як?”
Якіменка: “Хто ня ўмее трымацца, перабірае з выпіўкай, і тады пачынаюцца бойкі, сваркі — усё, як і раней”.
Карэспандэнт: “А як да вашай дзейнасьці ставяцца хатнія — жонка, дачка?”
Якіменка: “Яны ўсё выдатна разумеюць, падтрымліваюць мяне, але што яны зробяць...”
Карэспандэнт: “Ну хоць песьні вашыя сьпяваюць?”
Якіменка: “Яны сьпяваюць толькі па-расейску”.
Карэспандэнт: “А чаму толькі па-расейску?”
Якіменка: “Цяжка мне на гэты конт нешта сказаць, але ў жыцьці як атрымоўваецца, так і ёсьць...”
Аляксандар распавядае, што й цяпер шмат працуе над новымі творамі, рыхтуе канцэрты з калектывамі Дому культуры, але, як кожнаму музыку, яму хочацца даваць канцэрты ў іншых гарадах.
А цяпер мы ў хаце спадара Мечыслава Валуевіча. Ён пэнсіянэр, працаваў дырэктарам калгасу і, зь яго словаў, заўсёды трымаўся веры, ніколі Бога не выракаўся, хоць у cавецкі час быў сябрам камуністычнай партыі.
Калі пачалася перабудова, адзін зь першых узяўся аднаўляць касьцёлы на Астравеччыне.
На сьценах у хаце спадара Валуевіча паўсюль абразы. Асобна ў рамачцы здымак — спадар Мечыслаў зь біскупам Кандрусевічам стаяць перад папам рымскім Янам Паўлам ІІ.
Карэспандэнт: “Вы былі ў Ватыкане — які гэта быў год?”
Валуевіч: “Здаецца, 1992-гі, я ня вельмі добра памятаю, трэба ўдакладніць у жонкі. Я пасьля траўмы шмат што блытаю”.
Спадара Валуевіча ў жыцьці напаткаў страшны выпадак: у вока трапіла мэталічная стружка, і яму мелі выдаліць вока. Ён аб’езьдзіў маскоўскія, пецярбурскія, адэскія клінікі, але паўсюль казалі, што вока давядзецца выдаляць. І тады Валуевіч зьвярнуўся па дапамогу да гарадзенскага біскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Валуевіч: “І мяне ўключылі ў склад дэлегацыі, якая ехала ў Ватыкан. Два тыдні мы там знаходзіліся, і мне зрабілі апэрацыю”.
Карэспандэнт: “Дык вам рабілі апэрацыю паводле хадайніцтва біскупа Кандрусевіча й папы рымскага?”
Валуевіч: “Так, так, так. Мне праз скроню дасталі стружку, і я застаўся з сваім вокам”.
Карэспандэнт: “І вось на гэтым здымку той момант, калі вы пасьля апэрацыі сустрэліся ў Ватыкане з папам...”
Валуевіч: “Так”.
Карэспандэнт: “Што вы тады адчувалі?”
Валуевіч: “Я дзякаваў, і сьлёзы ў мяне сыпаліся ад радасьці. Я ня ведаў, што казаць. Пасьля апэрацыі я пачаў бачыць гэтым вокам”.
Карэспандэнт: “А Ян Павал ІІ — што ён вам казаў?”
Валуевіч: “Ён настойліва прасіў дапамагаць касьцёлу — так, каб гэта не было на шкоду людзям. Казаў, што Ватыкан будзе дапамагаць, каб мы не заставаліся ўбаку. Я абяцаў, што буду рабіць усё, што ад мяне будзе залежаць”.
Карэспандэнт: “Спадар Валуевіч, вы калі вярнуліся дахаты, людзі цікавіліся вашай сустрэчай з папам рымскім?”
Валуевіч: “Гэтыя здымкі пасьля нашага вяртаньня віселі ў гудагайскім касьцёле. Людзі падыходзілі да іх, укленчвалі, маліліся. Але знайшоўся адзін чалавек, які сказаў, што людзі ўкленчваюць перад Валуевічам, і пасьля гэтага здымкі зьнялі”.
Карэспандэнт: “І ўсё ж вы лічыце, што вам пашэнціла ў жыцьці, сустрэліся з папам рымскім?”
Валуевіч: “Вельмі, вельмі пашэнціла. І яшчэ галоўнае, што я пабачыў Ватыкан, пабыў у Рыме”.
А яшчэ на вуліцы побач з домам Івана Крука сустрэлі Ягора Александровіча зь вёскі Варняны. Ён прыехаў да спадара Крука па юрыдычную кансультацыю.
Яму 82 гады. Іван Крук просіць спадара Александровіча, каб той распавёў мне сваю гісторыю. А сам неўпрыкмет зьнікае, бо відавочна чуе пра злыбеды спадара не ўпершыню.
Спадар Александровіч расказвае пра жыцьцё, пра тое, як памерлі дзьве ягоныя жонкі, а трэцяя, абакраўшы яго некалькі разоў, цяпер дамагаецца ад яго алімэнтаў і не дае разводу.
Нягледзячы на свой сталы век, Ягор Александровіч яшчэ сам езьдзіць конікам, ходзіць за сахою, трымае гаспадарку й рашуча настроены пабрацца шлюбам чацьверты раз.
Карэспандэнт: “Спадар Александровіч, чаму ў вас з жонкай не заладзілася?”
Александровіч: “Я ёй купляў усё, што яна хацела, але потым ёй нешта стрэліла ў галаву, што я пачаў аддаваць грошы сваёй дачцэ. Грошы ў нас ляжалі разам”.
Мой суразмоўца распавядае, што пражыў са сваёй жонкай Станіславай сем гадоў. У кожнага ад першага шлюбу былі дзеці. Пасьля таго, як паміж імі ўзьнік недавер, спадар Александровіч забраў свае грошы й схаваў у надзейным месцы, але аднойчы ўбачыў, што іх няма.
Александровіч: “Кінула, абабрала ўжо трэці раз і падала такі пазоў, згодна зь якім я павінен ёй выплаціць чатыры мільёны, а яшчэ кожны месяц да сьмерці плаціць 150 тысяч”.
Карэспандэнт: “Вось зыходзячы з пражытага: ці можна жанчынам верыць?..”
Александровіч: “Цяжка сказаць, гэта вельмі няпростая гісторыя. Вось як была мая першая жонка, то лепей ня трэба. Дый людзі жывуць па-рознаму. Канечне, усім нельга верыць. Але каму тады верыць?”
Спадар Александровіч распавядаў мне, што жыве з чацьвертай жонкай — праўда, шлюбам яшчэ не пабраўся, але пра гэта думае. Сказаў, што хоча пажыць проста, спакойна, без усякіх прыгодаў.
Пад уражаньнем ад размоваў вяртаюся ў Горадню. Залатая восень, дарога — бы зьмейка. Як у той Швайцарыі — і зусім ня хочацца сьпяшацца дамоў.
Іван Крук запрашаў у госьці, калі пацяплее. Казаў, што месца для адпачынку — лепшага ня трэба. Зрэшты, я й сам у гэтым пераканаўся.