Севярын Квяткоўскі, Менск Лявон Вольскі, Аляксандар Кулінковіч, Ігар Варашкевіч і Алег Хаменка заяўляюць, што не давалі аніякіх абяцаньняў намесьніку кіраўніка адміністрацы прэзыдэнта Алегу Праляскоўскаму. Сустрэча адбылася 21 лістапада. Паводле музыкантаў, Алег Праляскоўскі паабяцаў, што пахадайнічае пра адмену негалоснай забароны на канцэрты музыкаў. Наўзамен папрасіў ня граць на палітычных акцыях.
У грамадзтве ўжо пачалі рэзка крытыкаваць сам факт сустрэчы. На інтэрнэт-форумах некаторыя музычныя фанаты заявілі, што ня будуць слухаць музыку сваіх куміраў.
Сутнасьць сустрэчы тлумачыць лідэр гурта “NRM” Лявон Вольскі:
“Аніякіх канкрэтных абяцаньняў не было. Нам параілі ня браць удзелу ў апазыцыйных акцыях у складзе гуртоў. Мы гэта выслухалі, і большасьць з нас прамаўчала.
Прагучала канкрэтна тое, што забароны канцэртаў дакладна ня будзе ў бліжэйшы час — што гэта нецывілізавана, што гэта “перагібы на месцах”. І што будуць сачыць, каб такога дзікунства не адбывалася ў нашай краіне. Вось і ўсё”.
Лідэр гурту “Крама” Ігар Варашкевіч кажа:
“Мы нічога не абяцалі. Ніхто не адмаўляўся ні ад бел-чырвона-белага сьцягу, ні ад “Пагоні”. Ніхто не зьбіраецца выступаць пад чырвона-зялёнымі сьцягамі”.
Кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін рэзка крытыкуе музыкантаў. “Свабодны тэатар” існуе ў Беларусі ў паўпадпольным стане.
Мікалая Халезіна абурае сам факт сустрэчы:
“Для мяне такая сустрэча непрымальная цалкам. Таму што аніякія праблемы вырашаныя ня будуць. Гэта толькі гульня. Гульня ўлады. У мяне няма аніякіх ілюзіяў — музыкантаў ізноў падмануць”.
“Музыкі зрабілі болей, чым уся апазыцыя разам”
Адзін са стваральнікаў музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін гітоў” Аляксей Мінчонак падтрымлівае музыкаў, якія згадзіліся на сустрэчу ў адміністрацыі прэзыдэнта:
“Нашыя музыкі гэтым крокам — паходам да Праляскоўскага і размовай зь ім, — зрабілі нашмат болей, чым уся апазыцыя разам, якая дамагаецца перамоваў з уладамі, хоча зь імі сесьці за стол перамоваў. У яе нічога не атрымліваецца… А беларускія музыкі пайшлі, паразмаўлялі й свайго дамагліся”.
Шэраг беларускіх музычных гуртоў трапіў пад негалосную забарону на канцэртную дзейнасьць у 2004 годзе пасьля выступу на мітынгу супраць кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.
Адным з ініцыятараў сёлетняй сустрэчы музыкаў і прадстаўніка ўлады выступіў рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў, які спадзяецца на пазытыўны вынік сустрэчы:
“Спадзяюся, канечне, бо інакш бы мы не ініцыявалі сустрэчу. Зразумела, што музыканты “падставіліся” перад сваімі прыхільнікамі — асабліва прыхільнікамі, якія падзяляюць погляды апазыцыі.
Яны паставілі на карту вельмі многае — у разьліку на тое, што будуць пазытыўныя зьмены. Мне падаецца, што нешта мусіць атрымацца, бо інакш тады нічога не застаецца”.
Большасьць суразмоўцаў схіляюцца да таго, каб пачакаць — паглядзець, як зьменіцца сытуацыя.
Алег Хаменка: “Ніхто нічога ўзамен не паабяцаў”, 22.11.2007 Беларускія ўлады абяцаюць рок-зоркам адмену забароны на іх выступы, 21.11.2007