Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс узяў удзел у прэс-канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця X Менскага форуму “Беларусь — эўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў: ідэнтычнасьць і супрацоўніцтва ў сфэрах палітыкі, эканомікі, грамадзтва”. Форум пачнецца 22 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Перад прэс-канфэрэнцыяй пасол Нямеччыны Гебхарт Вайс адказаў на пытаньні нашага карэспандэнта.
Ці падтрымае Нямеччына санкцыі ЗША, якія ўвялі адносна беларускага канцэрну “Белнафтахім”? Якая тут пазыцыя нямецкага боку?
Адказваючы на гэтае пытаньне, амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс сказаў:
“Пакуль не было афіцыйнай рэакцыі Бэрліна наконт гэтых санкцыяў. Мы, канечне, прааналізуем сытуацыю. Мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтону, якія далі штуршок гэтым санкцыям.
Калі санкцыі ў гэтай канкрэтнай фазе разьвіцьця зьяўляюцца дзейсным інструмэнтам, гэта трэба паглядзець. Нямецкая палітыка, канечне, зьвязаная і з пытаньнем прадуктыўнага дыялёгу зь Беларусьсю”.
Спадар Вайс падкрэсьліў, што цяпер нельга забывацца, што магчымы больш прадуктыўны дыялёг паміж заходнімі партнэрамі й Беларусьсю.
Ці ёсьць нейкія перамены ў палітыцы нямецкага боку адносна Беларусі?
“Тактыка і стратэгія Эўразьвязу і Нямеччыны ясная. Мы, канечне, падзяляем разам пэўныя мэты, якія зьвязаныя з будучыняй Беларусі як сябра шырокага эўрапейскага дэмакратычнага грамадзтва.
Але што тычыцца сродкаў для дасягненьня такой мэты (гэта маё меркаваньне), трэба перайсьці да больш збалянсаванай мэтодыкі. Карыстацца і формамі дыялёгу, і супрацоўніцтва”.
Ці застаюцца актуальнымі для Нямеччыны дванаццаць прапановаў Эўразьвязу Беларусі, у тым ліку і патрабаваньне вызваліць беларускіх палітвязьняў?
Спадар Вайс сказаў:
“Было б вельмі разумна, калі б і з боку беларускай улады больш канкрэтна пачулі і адказалі на такое патрабаваньне. Маё меркаваньне: насамрэч не зьяўляецца выяўленьнем рацыянальнасьці ў палітыцы, калі з-за гэтага існуюць пэўныя блякады для нармалізацыі стасункаў”.
Прадстаўнік бэрлінскага фонду “Навука і палітыка”, старшыня Менскага форуму доктар Райнэр Лінднэр, пасол Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс, пасол Беларусі ў Нямеччыне Ўладзімер Скварцоў. Пасол Беларусі ў такой прэс-канфэрэнцыі бярэ ўдзел упершыню
Райнэр Лінднэр і Гебхарт Вайс падчас прэс-канфэрэнцыі