Уладзімер Глод, Менск Сёньня Юрась Губарэвіч, Аляксей Кавалец і Аляксандар Мілінкевіч ад імя заснавальнікаў Руху “За Свабоду” перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі скаргу на Міністэрства юстыцыі. Яны патрабуюць скасаваць рашэньне міністэрства, якое адмаўляе ім у рэгістрацыі.
Юрась Губарэвіч паведаміў нашаму Радыё:
“На сёньняшні дзень у міністэрства засталася толькі адна прэтэнзія – быццам, устаноўчы сход быў праведзены не ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону аб масавых мерапрыемствах. На іх думку, перад тым як сабрацца, мы мусілі падаваць заяву ў мясцовы выканкам, атрымаць дазвол і ўжо пасьля гэтага праводзіць устаноўчы сход.
А на нашу думку, гэта абсалютна не адпавядае заканадаўству, якое рэгулюе стварэньне грамадзкіх аб’яднаньняў. Там нідзе пра гэта не напісана. Гэта, як мы лічым, свавольства міністэрства”.
Рух “За Свабоду” ужо другі раз абскарджвае рашэньне міністэрства. Першы раз Вярхоўны суд прызнаў дзеяньні міністэрства адпавядаючымі заканадаўству. Пасьля гэтага заснавальнікі руху правялі паўторны ўстаноўчы сход і зноў падалі дакумэнты на рэгістрацыю. Аднак і другі раз Мінюст адмовіў ініцыятарам стварэньня руху. Вярхоўны суд не задаволіў скаргу стваральнікаў Руху "За Свабоду", 20.09.2007