Цытата дня – 19 лістапада

Радыё Свабода “Вельмі добра, што мітынг адбыўся. Але ж тая рэзалюцыя, якая была прапанаваная індывідуальным прадпрымальнікам — добра б было яе прымаць у студзені 2007 году. У лістападзе 2007 году вельмі сьмешна чуць і пра паважанага Аляксандра Рыгоравіча, і пра народных абраньнікаў, і пра гераічную барацьбу той ці іншай прадпрымальніцкай структуры за правы індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта праблема вельмі старая, і вельмі кепска, што на гэтым мітынгу ня выступілі іншыя лідэры прадпрымальніцкага руху. Бо тыя падыходы, якія былі сёньня агучаныя, нагадваюць стары савецкі анэкдот. Сёньня арганізатары паспрабавалі таксама ўнесьці сваю долю, каб індывідуальных прадпрымальнікаў душылі дустам”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/11/282f21a5-463a-4ec4-8d7b-d4d21d8b717d.html


Палітык Вячаслаў Сіўчык – пра сёньняшні мітынг прадпрымальнікаў