Горадня: адзначылі дзень памяці Я.Кунцэвіча

Сяргей Астраўцоў, Горадня У гарадзенскім Катэдральным касьцёле ў мінулую нядзелю адзначаны дзень памяці сьвятога Язафата Кунцэвіча. Грэка-каталікі сьпявалі акафіст разам з хорам “Бацькаўшчына”.
Як паведаміў грэка-каталіцкі сьвятар Андрэй Крот, у Катэдральным касьцёле існуе алтар з абразам Язафата Кунцэвіча, які зьяўляецца сьвятым таксама для каталікоў. Ён загінуў пакутніцкай сьмерцю 12 лістапада 1623 году.

• У Горадні адзначылі 410-я ўгодкі Берасьцейскай уніі, 11.11.2007