Радыё Свабода “Затрыманьні адбываліся напярэдадні маршаў, улады дзейнічалі прэвэнтыўна, а ня так, як раней. Мы гэта заўважылі. Аднак нельга ставіць добрыя ацэнкі краінам за тое, што яны толькі ня робяць дрэнных рэчаў. Падчас гэтых двух маршаў рэжым паводзіў сябе так, як і павінна паводзіць сябе дзяржава. І тое, што яны не рабілі кепскага, ня ёсьць падстава, каб іх узнагароджваць. Скасаваць дрэнныя рэчы, зробленыя ў мінулым – вызваліць палітвязьняў, вось гэта быў бы крок, які мы заўважылі б і на які б вельмі пазытыўна адрэагавалі. У сьпісе палітвязьняў засталося 6-7 асобаў, бо тэрмін пакараньня некаторых скончыўся і яны былі вызваленыя. Сьпіс кароткі, і мы хочам, каб усе яны былі вызваленыя, і мы засяроджваем увагу на гэтым. Мы заўважылі, што былі дадзеныя дазволы на гэтыя маршы, гэта пазытыўны крок, але гэта ня той крок, які рэжым павінен зрабіць, каб убачыць паляпшэньне ў адносінах”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/11/B4DBFB63-ECF2-4D3B-AABF-1F4D41DE5DE8.html
Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх і эўразійскіх справах Дэвід Крэмэр – пра санкцыі ЗША ў дачыненьні да “Белнафтахіму”