Галіна Абакунчык, Менск У Беларусі расьце колькасьць хворых на алькагольную залежнасьць. Пра гэта заяўляюць чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя. Незалежныя палітыкі мяркуюць, што ўлады змагаюцца з п’янствам толькі на словах.
На 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 178 тысяч алькаголікаў — гэта на 4 тысячы больш, чым летась. Статыстыка жаночага алькагалізму за апошнія пяць гадоў вырасла з 7 да 46 тысяч чалавек.
Вось як гэта тлумачыць лекар-нарколяг псыхіятрычнага шпіталю ў Навінках Аксана Калбасава:
“Жанчыны ў бальшыні выпадкаў выхоўваюць дзіця самастойна. І вось гэтая адзінота, нейкія сацыяльныя праблемы і прыводзяць да таго, што жанчыны пачынаюць выпіваць”.
Яшчэ адной праблемай чыноўнікі называюць рост дзіцячага алькагалізму, але адмаўляюцца назваць дакладныя лічбы.
Гаворыць галоўны нарколяг Уладзімер Максімчук:
“Мы даўно адыходзім ад дакладных лічбаў. Каму яны патрэбныя? Але, калі гаварыць пра агульную лічбу, то штогод яна павялічваецца на 2—3%, ня больш”.
Як паведамляюць іншыя ўрадавыя крыніцы, летась толькі 15% маладых людзей у Беларусі вялі здаровы лад жыцьця. Паводле спадара Максімчука, адначасна колькасьць месцаў у наркадыспансэрах скарацілася амаль на дзьвесьце — з-за дарагоўлі.
Затое адкрыліся два новыя лекава-працоўныя прафілякторыі — цяпер у Беларусі іх чатыры.
Як можна выкараніць п’янства? Пытаюся ў людзей на вуліцах Менску:
Спадар: “Знайсьці сабе нейкае хобі — тады і піць ня трэба будзе. Альбо займацца спортам”.
Спадарыня: “Нейкія выхаваўчыя праграмы павінны быць, з моладзьдзю асабліва. Гэта проста жахліва: хіба можна ў сквэрах піць? Хлопцы, дзяўчаты — у іх няма інтарэсу да жыцьця”.
Юнак: “Я думаю, што калі гэтага на прылаўку будзе менш, то і попыт будзе меншы”.
Юнак: “Трэба, каб кошты былі большыя. Калі алькаголь будзе даражэйшы, то і менш купляць будуць”.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, кожны жыхар Беларусі спажывае штогоду 10,6 літра абсалютнага алькаголю. Крытычнай у сьвеце лічыцца лічба ўдвая меншая.
Вось як гэтую сытуацыю камэнтуе былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, палітык Сяргей Скрабец:
“Усё вельмі проста: улада робіць так, каб народ не задумваўся: а чаму мы так жывем? У нас пляшка гарэлкі каштуе ўдвая менш, чым адзін раз наведаць басэйн. А кошт квітка на канцэрт якой-небудзь эстраднай зоркі — ад 50 да 100 тысяч і больш. Калі перавесьці на гарэлку, дык гэта можна месяц піць. І нічога ня робіцца, ці толькі на словах — бо гэта ня трэба. Народ сьпіваецца, і ўлада гэта ведае”.
Наколькі небясьпечны жаночы алькагалізм? 10.10.2007 13 літраў алькаголю выпівае за год сярэдні беларус, 8.08.2007