Ганна Соўсь, Менск 16 лістапада — Міжнародны дзень талерантнасьці, заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН, каб пашыраць у сьвеце ідэі цярпімасьці, паразуменьня, культурнай і гістарычнай разнастайнасьці народаў. Экспэрты мяркуюць, што ёсьць два полюсы беларускай талерантнасьці — і адзін зь іх можа стаць базай для дэмакратычных пераўтварэньняў у краіне.
Слова “талерантнасьць” стала агульнаўжывальным збольшага дзякуючы старшыню Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіславу Шушкевічу.
“Таму талерантнасьць пераўтварылася ў прыстасаванства...”
Беларуская нацыя была, ёсьць і будзе талерантнай, аднак часам умовы, у якіх жывуць беларусы, прыводзяць да перабору талерантнасьці, лічыць Станіслаў Шушкевіч.
“Проста яны памятаюць, што трэба было выжываць. Калі панаваў страх, яны выжывалі. Таму талерантнасьць пераўтварылася ў прыстасаванства да таго, што там адбываецца. Гэта не зусім тая якасьць, якую я хацеў бы, каб меў мой народ. Але гэта часам бярэ верх.
Што да талерантнасьці, то нам яе не пазычаць. А што да згодніцтва, часам прыніжальнага для чалавечай годнасьці, то яно таксама набытае падчас савецкай, камуністычнай, фашысцкай акупацыі і расейскай акупацыі, якая працягваецца і цяпер, і кіраўніком якой зьяўляецца наш нелегітымны прэзыдэнт”, — лічыць Станіслаў Шушкевіч.
“Калі мы станем нацыяй, мы сапраўды будзем вельмі талерантнай нацыяй”
Існуе даўні міт, што беларусы — талерантная нацыя, кажа філёзаф Валянцін Акудовіч.
“Гэта было б сапраўды так. Каб мы былі нацыяй, каб мы ўсьведамлялі сваю самасьць. Гэты модус талеранцыі ў нас закладзены здавён праз наладжваньне сужыцьця розных рэлігій і рэлігійных канфэсій.
Талерантнасьць нам абышлася немалой крывёю, але менш, чым у іншых краінах Эўропы. Так што ў нас ёсьць вялізны досьвед, і калі мы станем нацыяй, мы сапраўды будзем вельмі талерантнай нацыяй”, — лічыць Валянцін Акудовіч.
Пры гэтым філёзаф зьвяртае ўвагу на тое, што ёсьць зьявы, рэчы, да якіх беларусы збольшага неталерантныя.
“Што да людзей зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй, як і зь іншым колерам скуры, то тут нельга сказаць, што мы талерантныя, асабліва што да першых. Разам з тым, у нас проста не было досьведу сужыцьця з такімі людзьмі.
Гомасэксуалізм у хрысьціянстве быў і застаецца страшэнным грахом, а людзей з чорнай скурай у нас тут практычна не было. І таму гэта хутчэй адсутнасьць досьведу”, — лічыць Валянцін Акудовіч.
“Другая крайнасьць талерантнасьці — канфармізм”
Паводле сацыёляга Андрэя Вардамацкага, беларуская талерантнасьць ёсьць базавым паняцьцем для вызначэньня беларускага народу, аднак яна мае два полюсы.
“Адзін полюс беларускай талерантнасьці — цярпімасьць да розных сьветапоглядаў, рэлігій, розных палітычных арыентацый. Гэта сацыяльна-псыхалягічная база для дэмакратыі. А ў другой сваёй крайнасьці гэта канфармізм, які будзе цярпець любыя недэмакратычныя формы арганізацыі сацыяльнага арганізму”, — лічыць сацыёляг.
Сёньня Міжнародны дзень цярпімасьці, 16.11.2007