Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 16 лістапада ў розныя гады мінулага.
“Гоман” у 1917 годзе ў рэдакцыйным артыкуле адзначае: “...калі скранецца з мейсца ляжаўшая дагэтуль бяз руху дзевяцімільённая беларуская грамада, дык нет такой сілы, якая здалела-бы задзержаць яе на поўдарозі! Беларусы! Ад вас залежыць цяпер вашая будучыня, ваше шчасьце, ваша доля. Хто і цяпер будзе туляцца па кутох, лічачы сябе за “простаго”, за нікчэмнаго, за нічога не вартаго, той сваімі рукамі будзе капаць яму і сабе і свайму народу. Бо мы становім сілу, каторай заваюем для сябе належнае мейсцо, — але настольку, наскольку станем усе “...дружна як сцена, і прачнецца ад дрэмоты з намі наша Старана!”
“ЛіМ”, год 1957. Настаўнік Негарэльскай сярэдняй школы А.Галуза піша: “На маю думку, нашы беларускія кнігі выходзяць надзвычай малымі тыражамі не таму, што на іх няма попыту, а толькі таму, што кнігагандлёвыя арганізацыі і паасобныя работнікі наогул не зацікаўлены ў іх распаўсюджванні. І калі гандлёвыя арганізацыі будуць інакш адносіцца да справы распаўсюджвання кніг, дык выданні беларускіх аўтараў можна будзе выпускаць значна большым тыражом”.
“Свободные новости” на гэтым тыдні 1997 году друкуюць заяву за подпісам больш як 120 палітыкаў, дзеячаў культуры, літаратуры і мастацтва пад назвай “Хартыя-97”: “Мы, грамадзяне Беларусі, заяўляем сёньня пра сваю адказнасьць за лёс краіны, за будучыню нашых дзяцей. Мы зробім Беларусь свабоднай, сувэрэннай, квітнеючай эўрапейскай краінай, дзе абароненыя правы чалавека, дзе няма палітзьняволеных, дзе ўсе маюць годныя ўмовы для жыцьця. Мы заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі далучыцца да нашай “Хартыі”.