Вольга Караткевіч, Прага Учора ў рэстаране-казіно "Фартуна" была сарваная прэзэнтацыя новага альбому гурту "Нэйра-Дзюбэль" "Штазі". Перад самым пачаткам прэзэнтацыі было паведамлена, што адміністрацыя Партызанскага раёну сталіцы не рэкамэндавала праводзіць гэтага канцэрту. Напярэдадні лідэр гурту Аляксандар Кулінковіч даў інтэрвію "Начной Свабодзе" – меркавалася, што ў часе эфіру ў клюбе "Фартуна" будзе адбывацца канцэрт.
Аляксандар Кулінковіч папрасіў прабачэньня ў слухачоў “Свабоды” за тое, што інтэрвію дае па-расейску. У новым альбоме "Штазі" бальшыня песень па-беларуску.
Караткевіч: "Аляксандар, чаму назоў альбому – "Штазі"?
Кулінковіч: "Штазі" – гэта выведка, якой ужо не існуе. Афіцыйна. Але яна прысутнічае. Як і КГБ. Хто ведае КГБ? Няма вялікага офіса, на дзьвярах якога напісана КГБ. Але яно ёсьць. Так і "Нэйра-Дзюбэль". Ёсьць. Спадзяюся, у галовах людзей, пачуцьцях...".
Караткевіч: "18 гадоў існаваньня гурту... Ці не зацяжкі для творчага калектыву такі маратон?"
Кулінковіч: "Абсалютна не. Гэта як жыцьцё".
Караткевіч: "Вы гаворыце, што гэты альбом – лепшы. Але так вы гаворыце пра кожны альбом..."
Кулінковіч: "Не пасьпеў вас перабіць... Што да лепшага альбому. Кожны альбом – гэта заўсёды лепшы альбом. У любым чалавеку, у любым арганізьме павінен быць прагрэс. Калі няма прагрэсу – тады дэградацыя. Так і з альбомамі. Кожны новы – лепшы. Што я яшчэ магу сказаць – мой новы альбом крыху горшы за папярэдні?"
Караткевіч: "Я часта чула, што ў вашай кампаніі можна слухаць сярод іншай музыкі і песьні "Нэйра-Дзюбэлю". А якія свае песьні любіце вы?"
Кулінковіч: "Гузік", "Жыцьцё". З апошняга – "Так можна жыць".
Караткевіч: "Калі сам Аляксандар Кулінковіч пачаў выходзіць на публіку?"
Кулінковіч: "Самы першы канцэрт "Дзюбэля..." Я дакладна памятаю дату. 4-га кастрычніка 1991 году. Упершыню я выйшаў на сцэну. У мяне так трэсьліся каленкі... Я так хваляваўся... Кашмар. Шчыра кажучы, я дагэтуль баюся. У нас быў бубнач, ужо дасьведчаны музыка, які казаў – Саша, пасьля пройдзе. 10 канцэртаў – і пройдзе. Але ўжо можа гэтых канцэртаў тысяча, але боязь ня зьнікла".
Караткевіч: "Я была на вашым канцэрце ў менскім клюбе "Графіці". Мне той канцэрт падаўся ўдалым, але вы былі не задаволеныя. Што трэба, каб вы лічылі канцэрт удалым?"
Кулінковіч: "Публіка павінна аддавацца".
Караткевіч: "Для выступаў папулярных беларускіх рок-гуртоў выдзяляюць, скажам так, невялікія залі. А ці вытрымалі б вы канцэрт на стадыёне? "Дынама", "Уэмблі"?”
Кулінковіч: "Ой... Ды хоць на галоўнай плошчы міру. Калі б сабраўся ўвесь сьвет, мы б засьпявалі! Мы б вытрымалі!"
Караткевіч: "Сумесная творчая праца творчых людзей... Ці ёсьць непаразуменьні ў камандзе "Нэйра-Дзюбэлю?"
Кулінковіч: "Надта не. Але... У нас у гурце мы ня ўсе да палітыкі аднолькава ставімся. У нас ёсьць чалавек, які вельмі любіць чырвона-зялёны сьцяг. Ёсьць людзі, якія нэўтральныя. Ёсьць людзі, якія любяць бел-чырвона-белы сьцяг. Часам у турах мы сварымся так з гэтай нагоды. З прычыны палітыкі. Калі б нехта звонку паназіраў, падумаў бы – зараз пасварацца, паб''юцца. Але мы граем музыку. Абсалютна розныя людзі".
Караткевіч: "Вашыя тэксты многія называюць філязафічнымі. На якое пытаньне вы б хацелі ведаць адказ?"
Кулінковіч: "Я праслухаў вашае апытаньне ў Наваполацку. Сьветлыя, нармальныя людзі... Я б хацеў ведаць, чаго хоча жанчына".
Караткевіч: "Ці бывае так, што вас раздражняюць прыхільнікі?"
Кулінковіч: "Бывае. Я не люблю п''яных людзей".
Караткевіч: "У нашых перадачах мы часта гаворым аб цэнзуры, абмежаваньні выступаў пэўных гуртоў, літаратараў. Ваш удзел у акцыях, арганізаваных апазыцыяй – гэта..."
Кулінковіч: "Апазыцыя... Гэта – пазыцыя. Я рабіў тое, што лічыў патрэбным. Гэта мая пазыцыя. Мая пазыцыя не зьмянілася. Ані ў дачыненьні да апазыцыі (сьмяецца). Але мой выбар – я хачу быць свабодным чалавекам. Я не хачу быць у апазыцыі ці ў пазыцыі. Свабодным!"
Караткевіч: "У вас ёсьць радкі ў песьні – "свабоду не аддам нікому, свабоду не аддасьць ніхто мне". Ці ёсьць цана свабоды, і калі так –якая?"
Кулінковіч: "Цана свабоды – гонар і сумленьне. Гонар. Сумленьне".
Караткевіч: "Пытаньне, якое цікавае аўдыторыі Радыё Свабода... Хто зь беларускіх палітыкаў для вас знакавы?"
Кулінковіч: "Машэраў. Вось Машэраў для мяне прыйшоў зь дзяцінства. Гэта як для людзей, якія раней жылі – Сталін. Машэраў – гэта ўсё. Ён быў самы добры і самы справядлівы. А з тых, хто цяпер – Мілінкевіч".
Караткевіч: "А з культурных дзеячаў?"
Кулінковіч: "Калі адно імя – Ўладзімер Караткевіч. На маю думку, Караткевіч зрабіў вельмі шмат. Ня толькі для краіны. Але і для мяне асабіста. Неверагодна маштабная асоба".
Караткевіч: "Аляксандар, калі ў вас ёсьць час, чаму вы вучыце сямігадовага сына Сашу?"
Кулінковіч: "Ведаеце, самае галоўнае – не вучыць. Але што стараюся выхаваць – ня быць падонкам".
Караткевіч: "Я часта задаю гэтае пытаньне нашым гасьцям... На якое б пытаньне вы хацелі б адказаць, але не задаюць..."
Кулінковіч: "Як я стаўлюся да жонкі..."
Караткевіч: "Як?"
Кулінковіч: "Гэта маё сонца. Я вельмі яе люблю".
Караткевіч: "У што вы верыце?"
Кулінковіч: "Я веру ў свабоду. Па-сапраўднаму. Я веру ў свабоду. Свабода альбо сьмерць".