Уладзімер Глод, Менск Стваральнікі “Саюзу левых партыяў”, якім Міністэрства юстыцыі ўжо двойчы адмовіла ў рэгістрацыі, будуць і надалей абскарджваць рашэньне Мін’юсту. Пра гэта сёньня паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.
“Хаця ўчорашняе рашэньне Вярхоўнага суду Беларусі, які заняў бок Мін’юсту, нельга абскарджваць касацыйна, мы маем намер абскардзіць яго ў наглядным парадку ў старшыні Вярхоўнага суду. Калі ж і гэты крок не дасьць пазытыўнага выніку, зьвернемся у Камітэт ў правах чалавека ААН”, – завіў А.Ляўковіч.
Ён дадаў: “Адмова ў рэгістрацыі “Саюзу” ня спыніць нашай актыўнай дзейнасьці на левым флянгу палітычнага поля Беларусі”.
14 лістапада Вярхоўны суд не знайшоў падставаў для скасаваньня рашэньня Мін’юсту. У рашэньні суду, прынамсі, запісана:
“У задавальненьні скаргі прадстаўнікоў Цэнтральнай рады “Саюзу левых партыяў” на адмову Міністэрства юстыцыі ад 9-га жніўня зарэгістраваць “Саюз левых партыяў” адмовіць. Рашэньне ўступае ў законную сілу пасьля ягонага абвяшчэньня. Касацыйна абскарджваць яго нельга”.
Вярхоўны Суд падтрымаў Мін’юст, які не рэгіструе “Саюз левых партыяў”, 14.11.2007 С.Калякін: Нельга хаваць ні жывога чалавека, ні дзейнай партыі, 13.11.2007 "Саюз левых партыяў" вырашыў судзіцца зь Мін''юстам, 6.03.2007