Радыё Свабода, Віцебск Супрацоўніка Віцебскай абласной управы КДБ Андрэя Дзямідава адпусьцілі зь менскага СІЗА №1 пад хатні арышт. Паводле прадстаўнікоў абласной управы КДБ зь яго зьнялі абвінавачаньне ў датычнасьці да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе.
Маёр КДБ Андрэй Дзямідаў адмаўляе сваю датычнасьць да выбухаў, якія адбыліся ў Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году.
Абвінавачаньне ў незаконным распаўсюдзе выбуховых рэчываў і прыстасаваньняў яму выставілі ў менскім сьледчым ізалятары №1, куды ён трапіў пасьля затрыманьня 19 ліпеня.
З таго часу ягоная жонка Натальля Дзямідава напісала не адзін дзясятак скаргаў, у тым ліку і ў Генэральную пракуратуру, спрабуючы адстойваць невінаватасьць мужа.
Натальля расказала, што пасьля амаль чатырох месяцаў утрыманьня пад вартай Андрэя Дзямідава адпусьцілі ў Віцебск пад хатні арышт.
Натальля Дзямідава паведаміла таксама, што супраць мужа 5 кастрычніка распачалі яшчэ адну крымінальную справу — за правядзеньне незаконнага ператрусу:
“Я была б зусім задаволеная, каб майго мужа пакінулі ў спакоі гэтыя людзі, але мы рады й таму, што муж пакуль дома. Супраць яго ж завялі новую крымінальную справу, таму цяпер апытваюць і выклікаюць на допыты. Таму й нам няма спакою — мы непакоімся, трывожымся”.
Жонка Андрэя Дзямідава кажа, што цяпер у справе мужа выклікаюць і ягоную старую маці — нібыта дзеля таго, каб аддаць нейкія рэчы. Але яна не выключае таго, што жанчыну проста хочуць дапытаць.
Прэсавая служба Віцебскай абласной управы КДБ так выказалася пра сытуацыю зь нядаўнім супрацоўнікам Андрэем Дзямідавым:
“Зь яго абвінавачаньне зьнялі — што да таго, ці быў ён датычны да выбухаў. Але мы ніякіх камэнтароў не даем”, — сказала супрацоўніца прэсавай службы КДБ Натальля Макарава.
Дзямідаў – ня першы
Маёр КДБ Андрэй Дзямідаў некалі ўваходзіў у групу для расьсьледаваньня выбухаў, у выніку якіх больш за паўсотні жыхароў Віцебску апынуліся ў гарадзкіх шпіталях з раненьнямі рознай ступені цяжкасьці.
Арганізатараў гэтага злачынства, кваліфікаванага як “замах на жыцьцё дзьвюх і болей асобаў”, дагэтуль не знайшлі, хаця віцебская міліцыя паабяцала выплаціць 4 мільёны рублёў за дапамогу сьледзтву.
Раней падазраванымі у справе выбухаў былі браты Юры і Віталь Мурашкі, якія знаходзіліся пад вартай у Менскім сьледчым ізалятары максымальна магчымы паводле заканадаўства тэрмін — шэсьць месяцаў.
Пэўны час падазраваным у гэтай справе быў і жодзінскі моладзевы актывіст Павал Красоўскі.
Доказаў супраць гэтых асобаў сьледчыя таксама не знайшлі, і мусілі зьняць падазрэньні, як і ў выпадку з маёрам КДБ Андрэем Дзямідавым.
Радыё Свабода
Маёра КДБ падазраюць у дачыненьніі да віцебскіх выбухаў 2005 году, 27.09.2007 Сьледчы едзе ў Віцебск дапытваць Паўла Красоўскага, 10.10.2006 Савет бясьпекі: віцебскі выбух ня быў тэрарыстычным актам, 23.09.2005 Выбух у Віцебску: каля 40 чалавек атрымалі раненьні, 23.09.2005