Іна Студзінская, Менск Сёньня ў Жэнэве Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы разгледзіць справаздачу беларускага ўраду адносна выпраўленьня парушэньняў правоў прафсаюзаў.
У 2004 годзе камісія Міжнароднай арганізацыі працы, у складзе якой былі прадстаўнікі Харватыі, Фінляндыі і Аўстраліі, працавала ў Беларусі. Юрысты падрыхтавалі справаздачу аб парушэньні правоў прафсаюзаў амаль на 200 старонках. Пасьля гэтага было выпрацавана 12 рэкамэндацыяў МАП, якія прадпісвалася выканаць да чэрвеня 2005 году.
Беларускі ўрад пэрыядычна падаваў Міжнароднай арганізацыі працы свае справаздачы. Сёлета пасьля такой справаздачы на штогадовай канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы Беларусь чарговы раз была занесеная ў так званы “спэцпараграф”.
Што канкрэтна беларускім урадам выканана з рэкамэндацыяў МАП, пра якія дасягненьні ідзе гаворка ў найнавейшай урадавай справаздачы, я спрабавала высьветліць у намесьніка старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Андрэя Лук’яновіча:
“Гэтага я ня ведаю, не магу сказаць. Калі ўрад, то зьвяртайцеся ў прэс-службу ўраду”.
Прэсавы сакратар Савету Міністраў Аляксандар Цімашэнка накіраваў у Міністэрства працы:
“Я так адразу не падкажу. Але калі хто і ўдзельнічаў, дык гэта Міністэрства працы. У Міністэрстве працы павінны ведаць”.
Прэсавая сакратарка Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Галіна Трафіменка сказала наступнае:
“Паехаў міністар Уладзімер Патупчык. Больш я нічога ня ведаю”.
Дарэчы, тры разы з праектам закону “Аб прафсаюзах” у Жэнэву ў Міжнародную арганізацыі працы езьдзіла намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч. І вось цяпер са справаздачаю ўраду ў Жэнэву накіраваўся міністар працы і сацыяльнай абароны Ўладзімер Патупчык.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:
“Справаздача, зь якой паехалі цяпер, вельмі падобная да той, якую вазілі і ў чэрвені, таму што мала што зьмянілася за апошнія 5 месяцаў. Нічога істотнага ў выкананьні рэкамэндацыяў МАП не адбывалася”.
З пазытыўных крокаў Аляксандар Ярашук адзначыў, што Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў было дадзенае месца ў складзе Нацыянальнага савету па працоўных і сацыяльных пытаньнях. Незаконна звольнены прафсаюзны актывіст Алег Доўбік адноўлены на працы, але 10 чалавек яшчэ чакаюць аднаўленьня справядлівасьці. Па-ранейшаму вельмі складана зарэгістраваць незалежны прафсаюз, ідзе ціск на прафсаюзных актывістаў.
Праўда, Аляксандар Ярашук ня траціць аптымізму: рэкамэндацыі МАП беларускім урадам цалкам не праігнараваныя. На парадку дня восеньскай сэсіі парлямэнту няма пытаньня аб разглядзе закону “Аб прафсаюзах” – магчыма, закон яшчэ дапрацуюць.
У Менск прыбыла місія Міжнароднай арганізацыі працы, 20.06.2007 Беларусь выключаць з Генэральнай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу, 18.06.2007 Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцыяў, 16.06.2007 Беларусь – другі выпадак пазбаўленьня прэфэрэнцыяў пасьля Бірмы, 16.06.2007 М.Залескі: ад адмены прэфэрэнцыяў мы страцім паўмільярда даляраў, 16.06.2007 А.Мілінкевіч: "Прэфэрэнцыі даюцца краінам, у якіх захоўваюцца пэўныя стандарты", 16.06.2007 Сэрж Гаяр: “Ніхто ня верыць у нейкі раптоўны прагрэс у Беларусі”, 16.06.2007