Радыё Свабода Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Нямеччыны і Францыі паспрабавалі сябе ў ролі поп-выканаўцаў. Франк-Вальтэр Штайнмаер і Бэрнар Кушнэр у Бэрліне запісалі разам з турэцкімі сьпявакамі песьню “Дойчлянд” у стылі R&B.
Міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр прыехаў у Бэрлін, каб узяць удзел у супольным паседжаньні урадаў Нямеччыны і Францыі. Разам з калегам, Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, Кушнэр ў адной з музычных студыяў у Бэрліне ў панядзелак запісалі разам песьню “Дойчлянд” (Deutschland) у стылі R&B.
Хіт прысьвечаны праблеме інтэграцыі і ўзаемадзеяньня розных нацыянальных культур, у ім гучаць выразныя матывы турэцкіх мэлёдыяў. “Нямеччына, чаму ты адмяжоўваесься? Выкладзі свае карты на стол!” – так гучыць адзін з радкоў песьні.
Міністры замежных спраў сьпявалі разам, а сьпяваць песьню ім дапамагалі восем маладых турэцкіх выканаўцаў, якія жывуць у Нямеччыне і самі пачалі выступаць нядаўна. Адзін зь іх, сьпявак Мухаббэт, сказаў пасьля запісу: “Спадар Штайнмаер прасьпяваў класна!”
“Мы тут не дзеля таго, каб вучыцца сьпяваць. Мы хацелі паказаць, што мы ўсе толькі выйграем ад багацьця і разнастайнасьці культур,”—сказаў Франк-Вальтэр Штайнмаер. А Бэрнар Кушнэр сказаў пасьля запісу: “Як для міністра, ня так ужо і кепска я прасьпяваў”.