Тадэвуш Кандрусевіч афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка беларускіх каталікоў

Паводле БелаПАН Сёньня ў менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая цырымонія кананічнага ўступленьня на пасаду новага кіраўніка Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Беларускай рымска-каталіцкай царквы арцыбіскупа мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
У цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх уладаў, Ватыкана, Літвы, Польшчы, Італіі, Румыніі, Расеі і Ўкраіны, усе беларускія біскупы, лідэры хрысьціянскіх веравызнаньняў, а таксама кіраўнікі іншых канфэсіяў. Усе, хто жадаў прысутнічаць, ня здолелі зьмясьціцца ў храме і назіралі за трансьляцыяй цырымоніі на плязмавым экране, усталяваным перад касьцёлам.

Сваё віншаваньне з прызначэньнем на пасаду арцыбіскупа мітрапаліта Менска-Магілёўскага даслаў Тадэвушу Кандрусевічу і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.







Тадэвуш Кандрусевіч разьлічвае на канкардат паміж Ватыканам і Беларусьсю 8.11.2007 Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў першую імшу (Фотагалерэя)