Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.
“На мой погляд, для таго, каб усім камуністам сабрацца ў Менску, можа быць толькі адна прычына – пакаяньне за тыя злачынствы, якія камунізм зьдзейсьніў на гэтай зямлі”.
Павал Севярынец, палітык – пра міжнародную сустрэчу ў Менску камуністычных і рабочых партый, прысьвечаную 90-годзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі.
“Я патрапіў у пекла. Хачу дажыць да панядзелка, каб убачыць усю “веліч” гэтага месца”.
Зь ліста Андрэя Клімава з Мазырскай калёніі.
“Я ішоў наперадзе, побач з арганізатарамі, і чуў, як прадстаўнікі камуністаў і “Моладзі БНФ” гэтак нязлобна, але і безь вялікай павагі перакрыкваліся паміж сабой: “Далоў камунізм” і “Далоў нацыяналізм”. І толькі Калякін іх спыняў, маўляў, правакатараў аддамо ў міліцыю. На аднадумцаў гэта было ня вельмі падобна”.
Віталь Цыганкоў, аглядальнік “Свабоды” – у перадачы «Праскі акцэнт» пра Сацыяльны марш.
“На мой погляд, у Беларусі на дадзены момант няма ніводнага з чыньнікаў рэвалюцыйнай сытуацыі, сфармуляваных Леніным. Улады як маглі кіраваць, так і могуць, нават крыху больш жорстка. Людзі нармальна даволі жывуць. З такім узроўнем даходаў нават пры скасаваньні ільготаў ніхто на вуліцу ня пойдзе. Ну і апазыцыя ўзяць уладу ў свае рукі таксама не гатовая”.
Аляксандар Чубрык, эканаміст – у перадачы "Праскі акцэнт" пра Сацыяльны марш.
“Я выйшаў на гэтую акцыю, каб прадэманстраваць, што для Народнага фронту і для мяне асабіста няма забароненых месцаў. Улада ня можа забараніць мне прыйсьці ў цэнтар Кастрычніцкай плошчы, як ня могуць псэўдарадыкалы прыйсьці на Бангалор. Галоўнае – эфэктыўнасьць, а не паказаны радыкалізм. Дарэчы, тых, якія заяўлялі, што яны радыкалы і моладзевыя лідэры, зараз няма. Я ня бачу іх тут, у цэнтры Кастрычніцкай плошчы”.
Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ – пра акцыю на Кастрычніцкай плошчы падчас Сацыяльнага маршу.
“Дэманстранты хацелі пераўтварыць Тбілісі ў горад намётаў, і мы прадухілілі гэта. Так, мы прадухілілі гэта найперш таму, што гэтага ад нас патрабуе закон і таксама таму, што гэта ў інтарэсах кожнага з нашых грамадзянаў – законнае жаданьне, каб іх горад, іх краіна больш ніколі не пераўтварыліся ў горад намётаў і спальнікаў”.
Гігі Ўгулава, мэр Тбілісі – пра ўвядзеньне ў Грузіі надвычайнага становішча і разгон акцый пратэсту.
“У любым выпадку ёсьць фактам, што тое, што адбываецца ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі. Гэта вялізны крок назад, і гэта ставіць пад пытаньне тыя пляны, пра якія ў апошні час вельмі шмат гаварылі ў Грузіі і па-за яе межамі – пляны аб уваходжаньні ў НАТО і г.д.”
Давід Какабадзэ, дырэктар грузінскай службы Радыё Свабода – пра ўвядзеньне ў Грузіі надвычайнага становішча і разгон акцый пратэсту.
“Лянота і жыцьцё па прынцыпу “ ай… ёсьць яшчэ час. Можа, пашанцуе”. Але ад такой ляноты нашыя мужыкі вельмі крэатыўныя”.
Руся, вакалістка рок-гурту “Indiga” – у адказ на пытаньне “У чым самая галоўная праблема беларускіх мужыкоў?” падчас онлайн-канфэрэнцыі на “Свабодзе”.
“У сучасных умовах, мяркую, што сацыял-дэмакратычная шыльда больш прывабная для электарату. І я б не сказаў, што беларусы – ад прыроды з камуністычнымі поглядамі. Ёсьць такі вельмі цікавы прыклад – былы шчыры камуніст Валер Шчукін, вядомы апазыцыянэр. Сёньня ўжо нельга сказаць, што ён камуніст: ён сацыял-дэмакрат. Вось што робяць паліцэйскія дубінкі: яны з кожнага камуніста могуць зрабіць сацыял-дэмакрата”.
Аляксандар Сасноў, незалежны сацыёляг, былы міністар працы.
“Пакуль мы цаны не прапісваем. Яна будзе пазьней абвешчаная. Калі-небудзь”.
Тацяна Галубовіч, прадстаўніца прэсавай службы “Газпрому” – пра вынікі перамоваў віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі і старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксея Мілера, на якіх былі пацьвержаныя абавязаньні Беларусі й “Газпрому” паводле кантракту на пастаўку і транзыт газу ў 2007—2011 гадах.