Юрась Бушлякоў, Прага Госьць “Начной Свабоды” – мастак, фатограф, пісьменьнік Артур Клінаў.
Бушлякоў: “З чым вы прыехалі ў Брусэль, што вас там чакае?”
Клінаў: “У Брусэлі адбудзецца прэзэнтацыя маёй кніжкі "Падарожная кніга па Горадзе СОНца", якая выйшла ў мінулым годзе ў выдавецтве “Suhrkamp Verlag” у Нямеччыне. Цяпер я гэтую кнігу прэзэнтую ў Парыжы і ў Брусэлі”.
“Вельмі бракуе нейкага рэальнага культурнага прадукту пра Беларусь”
Бушлякоў: “У Парыжы напярэдадні прэзэнтацыяй вашага раману пачаўся месяц беларускай культуры. Зь якімі стэрэатыпамі адносна Менску вы сутыкнуліся ў Парыжы?”
Клінаў: “Французы і наагул эўрапейцы больш ведаюць пра Беларусь нейкай палітычнай інфармацыі, з нэгатыўнага боку. Ёсьць такое адчуваньне, што на сёньня вельмі бракуе рэальнага культурнага прадукту пра Беларусь – кніжак, фільмаў... У прынцыпе Эўропа ўжо стамілася ад кепскіх навінаў зь Беларусі, яна хоча і чакае іншага погляду. У гэтым сэнсе, мне здаецца, мая кніжка была ўспрынятая цёпла і зь цікаўнасьцю – сёньня ў Эўропе рэальна ёсьць цікавасьць да Беларусі”.
Бушлякоў: “Падчас прэзэнтацыі ў Парыжы або ранейшых прэзэнтацыяў ці задавалі вам пытаньне, чаму Менск – Горад СОНца?”
Клінаў: “Так сталася, што Менск насамрэч зьяўляецца адным з найбольш унікальных гарадоў Эўропы, ніякага адпаведніка Гораду СОНца ў Эўропе не існуе, і ясна, што такая прэзэнтацыя, такі погляд на Менск выклікае жывую цікаўнасьць да нашага гораду.
Канечне, пытаньне "Чаму менавіта Менск – Горад СОНца?" узьнікае. Тут прыходзіцца тлумачыць пачынаючы з гісторыі яго зьяўленьня, бо натуральна, што ён зьявіўся ў гісторыі Беларусі невыпадкова, і ў маёй кніжцы гэтая гістарычная лінія, якая абумоўлівае, чаму менавіта ў нас гэта адбылося, яна прысутнічае. У прынцыпе такія пытаньні ўзьнікаюць увесь час”.
“Выдавецтва “Suhrkamp Verlag” прапанавала мне пашырыць лекцыю да кніжкі”
Бушлякоў: “Ваш праект пачаўся як візуальная паэма, працягваецца раманам... Да гэтага раману вы літаратурных твораў не пісалі. Што трэба, каб пачаць пісаць літаратуру?”
Клінаў: “Ведаеце, гэта насамрэч мая першая кніжка, хаця жаданьне напісаць нейкі літаратурны твор у мяне было ўжо даўно. І я лічу, што гэта цалкам лягічны вынік маёй папярэдняй творчасьці: паколькі я займаўся больш канцэптуальным мастацтвам, а канцэптуальнае мастацтва працуе больш з ідэямі, чым з матэрыяламі, то ў прынцыпе гэта лягічны вынік, бо калі працуеш з ідэямі, то рана ці позна прыходзіш да самай адэкватнай, простай формы іх перадачы – вэрбальнай.
Хаця што тычыцца менавіта гэтай кніжкі, то гэта быў такі шчасьлівы зьбег абставінаў, бо мне яе замовіла выдавецтва “Suhrkamp Verlag” менавіта ў той час, калі адбывалася Плошча, падзеі мінулага году, і ў Нямеччыне была рэальна вялікая цікавасьць да нашай краіны, і вельмі мала было інфармацыі пра Беларусь. Так супала, што ў той час я быў у Бэрліне зь лекцыяй пра Горад СОНца, і мне паступіла прапанова пашырыць лекцыю да кніжкі, напісаць аб''ёмны твор”.
Бушлякоў: “Гэты раман чытаюць у Нямеччыне, гатовыя францускі і ангельскі варыянты. У Беларусі пакуль што амаль ніхто гэтага раману не чытаў. Калі выйдзе беларуская вэрсія?”
Клінаў: “Яна ўжо практычна гатовая, і думаю, што гэта пытаньне месяцаў – мы ўжо здалі яе ў друкарню, і цяпер залежыць ад таго, як хутка будуць вырашаныя тэхнічныя моманты. Я думаю, што да канца году яна, напэўна, павінна зьявіцца. Я чакаю выхаду беларускай вэрсіі, бо на сёньняшні момант я магу сказаць, што я пакуль толькі нямецкі пісьменьнік... Натуральна, літаратарам у Беларусі я змагу сябе назваць толькі пасьля выхаду кнігі”.
“Гэтая кніга пісалася больш пад эўрапейскага чытача”
Бушлякоў: “Як бы вы маглі коратка ахарактарызаваць гэты раман, каб людзей заінтрыгаваць яшчэ болей?”
Клінаў: “Кампазыцыя раману складаецца з трох лініяў. Першая лінія – успаміны маленькага хлопчыка, які нарадзіўся ў Горадзе СОНца. Раман так і пачынаецца: "Я нарадзіўся ў Горадзе СОНца". Гэты хлопчык – гэта я, гэта рэальныя ўспаміны майго дзяцінства. Гэты хлопчык глядзіць на гэты фантасмагарычны горад шырока расплюшчанымі вачыма, зь вялікім сантымэнтам прыгадвае сваё дзяцінства ў гэтым горадзе, у краіне шчасьця, у якой ён нарадзіўся.
Другая лінія – хлопчык вырастае, асэнсоўвае зь іншага ракурсу гэты горад, распавядае пра яго філязофію, эстэтыку. І трэцяя лінія – гэта лінія гістарычная, якая мае даць чытачу максымальную інфармацыю пра краіну і адказаць на пытаньне, чаму Горад СОНца ўзьнік менавіта ў нас, менавіта ў Менску.
І паколькі гэтая кніга пісалася больш пад эўрапейскага чытача, мне хацелася даць максымум інфармацыі пра Беларусь, не ў сухой аналітычнай форме, а менавіта ў мастацкай, і вось гэтыя тры лініі ствараюць крыху дзіўную кампазыцыю, дзе ідзе аповед з пазыцыі прыватнага чалавека, у той жа час – з пазыцыі хлопчыка, чыё апавяданьне ня можа ня быць шчырым, і гэты момант, мне здаецца, падкупляе эўрапейскага чытача, бо гэта ня проста аповед пра горад, а аповед пра горад праз успаміны прыватнага чалавека”.