Сяргей Астраўцоў, Горадня 10 лістапада заканчваецца падача дакумэнтаў ад тых прадпрымальнікаў, якія наважыліся перарэгістравацца ў прыватнае унітарнае прадпрыемства, як таго патрабуе прэзыдэнцкі дэкрэт. Шмат хто спадзяваўся, што тэрмін прыёму дакумэнтаў будзе працягнуты, але гэтага не адбылося. Якое становішча з перарэгістрацыяй прадпрымальнікаў у Горадні?
Карэспандэнт: “У падатковай інспэкцыі мяне накіравалі да намесьніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Эміліі Бекіш, сказалі, што ўся інфармацыя аб перарэгістрацыі прадпрымальнікаў у прыватныя унітарныя прадпрыемствы павінна знаходзіцца ў яе”.
Бекіш: “Канечне, гэты працэс праходзіў крыху млява, але зь першага лістапада людзі пайшлі вельмі актыўна, і ў апошнія дні іх асабліва многа. Калі раней мы прымалі за тыдзень пяць-сем пакетаў дакумэнтаў, то цяпер мы прымаем літаральна штодзень па дзесяць-пятнаццаць, а часам і дваццаць пакетаў дакумэнтаў на перарэгістрацыю”.
Карэспандэнт: “Скажыце, а колькі ў раёне ўсяго прадпрымальнікаў і колькі павінны пераходзіць у прыватныя унітарныя прадпрыемствы?”
Бекіш: “У раёне каля пяці тысяч прадпрымальнікаў, але ня ўсе зь іх выкарыстоўваюць найманую працу. У нас толькі крыху больш за тысячу тых, хто выкарыстоўвае найманую рабочую працу. Вось яны якраз і зьяўляюцца патэнцыйнымі заснавальнікамі такіх унітарных прадпрыемстваў”.
Карэспандэнт: “Але ня ўсе яны зьвярнуліся да вас наконт перарэгістрацыі?”
Бекіш: “Пакуль што ня ўсе, так. Я цяпер нават не магу назваць дакладна —колькі. Таму што і ў выходныя было нямала прынята і напярэдадні выходных таксама”.
Карэспандэнт: “Спадарыня Бекіш распавяла нам, як ідзе перарэгістрацыя прадпрымальнікаў у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы ў Ленініскім раёне. А якія настроі пануюць перад заканчэньнем перарэгістрацыі на гарадзенскіх рынках? Гэта пагадзіўся нам патлумачыць прадпрымальнік Мікалай… Што людзі вырашылі: перарэгістроўвацца ва ўнітарныя прадпрыемствы ці не?”
Прадпрымальнік: “Адназначна не. Для нас гэта будзе тупіковая сытуацыя, калі мы гэта зробім. Для нас гэта будзе тады канец нашай дзейнасьці. Безумоўна: пераходзіць зь індывідуальных прадпрымальнікаў на новую форму ніхто ня будзе. Бо што яшчэ далей яны змогуць прыдумаць, што яны могуць прапанаваць нам у 2008 годзе, там па якіх правілах гуляць будуць?”
Карэспандэнт: “Рэальна — навокал вас колькі чалавек перааформіліся ў прыватнае прадпрыемства?”
Прадпрымальнік: “Тут, я ведаю — ніхто”.
Карэспандэнт: “Гэта значыцца, людзі ня ведаюць — што будзе далей…”
Прадпрымальнік: “Ня ведаюць што будзе далей, але і ў гэтую пастку таксама ня йдуць”.
Карэспандэнт: “Гэты прадпрымальнік сказаў нам, што яму ўжо давялося звольніць аднаго найманага працаўніка і закрыць адну са сваіх кропак гандлю”.