Радыё Свабода 8 лістапада газэта “Комсомольская правда в Белоруссии” наладзіла прамую лінію сувязі зь міністрам унутраных справаў Уладзімерам Навумавым. Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч скарыстаўся гэтай магчымасьцю. Вось што ў яго атрымалася.
Карэспандэнт: “Добры дзень, спадар міністар. Мяне завуць Алег, я званю вам зь Менску. Ці былі вы калі ў пасёлку Васілевічы Гомельскай вобласьці?”
Навумаў: “Не, ніколі”.
Карэспандэнт: “Там жыве маці былога міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі, вашага калегі, які зьнік восем гадоў таму. Калі гэта адбылося, міліцыя абяцала яго знайсьці, казалі, што справа гонару — высьветліць ягоны лёс. Што дзеля гэтага робіцца, што асабіста вы дзеля гэтага робіце?”
Навумаў: “Ведаеце, у мяне сёньня іншая тэма. Але мы з вамі дастаткова часта сустракаемся, я вас па голасе пазнаў. Мы абавязкова з вамі на гэтую тэму яшчэ пагаворым”.
Карэспандэнт: “Так, гэта я, Алег Грузьдзіловіч. Але чаму вы пазьбягаеце адказу на пытаньне, якое тычыцца вашай працы?”
Навумаў: “Сёньня тэма размовы іншая, гэта першае. Па-другое, мне трэба падрыхтавацца, каб вам аб’ектыўна распавесьці, што робіцца ў гэтым кірунку”.
Тэмай прамой лініі зь міністрам Навумавым, якую арганізавала газэта, была сытуацыя на дарогах краіны і зьмены ў правілах дарожнага руху. Аднак людзі задавалі міністру самыя розныя пытаньні, якія тычацца працы міліцыі.
Нагадаем, былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка быў скрадзены невядомымі ў траўні 1999 году. Расьсьледаваньне ягонай справы дагэтуль не завяршылася.
Многія ў Беларусі і ў сьвеце лічаць, што выкраданьне вядомага апазыцыянэра замовіла кіраўніцтва Беларусі. Міністар Уладзімер Навумаў уваходзіць у сьпіс асобаў, якіх падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства. Яму забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу й ЗША.
Сваякі зьніклых накіравалі ў пракуратуру “Абвінаваўчы акт”, 02.11.07