Радыё Свабода 7 лістапада ў Парыжы распачаўся месяц беларускай культуры. Увечары ў цэнтры “Maison d’Europe et d’Orient” адкрылася фотавыстава беларускага мастака, фатографа, пісьменьніка Артура Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману “Менск. Горад СОНца” ў перакладзе на францускую мову. Мерапрыемства арганізавана паводле ініцыятывы і пры спрыяньні брусэльскага “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і парыскай асацыяцыі “Belprojet”. Урыўкі раману ўдзельнікам імпрэзы прадставіў аўтар “Гораду СОНца” Артур Клінаў. Ён таксама ўзяў удзел у дыскусіі, прысьвечанай тэме беларускай культуры.
Пакуль раман “Менск. Горад СОНца” выдадзены толькі ў нямецкамоўным варыянце ў выдавецтве “Suhrkamp”. Дагэтуль на радзіме аўтара ў выдавецтве “Логвінаў” выйшаў фотаальбом або візуальная паэма “Горад СОНца”. Неўзабаве ў рамках сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва” выйдзе і арыгінальная беларуская вэрсія раману.
Сёньня ў Парыжы ўпершыню былі прэзэнтаваныя ўрыўкі з кнігі ў перакладзе на францускую мову. На наступным тыдні, 12 лістапада ў Брусэлі, будуць прадстаўленыя ўрыўкі “Гораду СОНца”, перакладзеныя на ангельскую. Паводле арганізатараў, калі прэзэнтацыі ў Парыжы ды Брусэлі выклічуць пэўную цікавасьць, кніга Клінава прыйдзе таксама да францускамоўных і англамоўных чытачоў.
У размове са “Свабодай” Артур Клінаў назваў сёньняшні прыём і атмасфэру ў цэнтры “Maison d’Europe et d’Orient” вельмі цёплымі.
Клінаў: “Усё адбываецца ў цэнтральнай частцы Парыжу, непадалёк ад Плошчы Бастыліі. Тут вельмі ўтульна, як, дарэчы, і ў любой іншай частцы гэтага цудоўнага гораду. Атмасфэра вельмі цёплая.
Практычна паўсюль, калі маеш прэзэнтацыю “Гораду СОНца”, сустракаеш вялікую цікаўнасьць. Бо Менск – гэта той горад, які фактычна ня мае аналягаў у Эўропе. Няма такога гораду ані ў Нямеччыне, ані ў Францыі, ані дзе. Гэта абсалютны эксклюзіў, які ня можа ўспрымацца безь цікавасьці. Звычайна, на такіх прэзэнтацыях чытаньне – гэта толькі частка, а потым пачынаюцца пытаньні, жывая дыскусія па беларускай сытуацыі”.
Што рабіць з савецкімі назвамі сталічных вуліц? 26.10.2007 Немцы спрачаюцца пра фантом Менску 22.03.2007