Ігар Карней, Менск У Беларусі чатыры апэратары мабільнай сувязі. Тры зь іх забясьпечваюць тэлефонныя размовы ў фармаце GSM: “Мабільная лічбавая сувязь” (гандлёвая марка “Velcom”), “Мабільныя ТэлеСыстэмы” (МТС) і заснаваная са 100-працэнтнай доляй дзяржаўнага капіталу “Беларуская Сетка Тэлекамунікацый” (“Бест”). Самы першы апэратар сотавай сувязі, кампанія “БелСел” (“Diallog”) працуе у фармаце CDMA. Якія спосабы прыцягнуць новых кліентаў у іх яшчэ засталіся?
Паводле дадзеных на пачатак лістападу, у Беларусі сумарная колькасьць абанэнтаў сетак стандартаў GSM і CDMA складае 6 мільёнаў 868 тысяч. У пераліку на колькасьць насельніцтва, мабільнай сувязьзю ахопленыя звыш 70% жыхароў краіны.
Сацыяльны пакет ад “брыгадзірскага апэратара”
Кампанія “Мабільныя ТэлеСыстэмы”: мае 3 мільёны 700 тысяч абанэнтаў і валодае 53% рынку. У “Velcom” – 2 мільёны 900 тысяч (42%). Самы малады апэратар “Бест” – 176 тысяч (2,5%), у самага старога – “БелСел” – 92 тысячы абанэнтаў (1,3%).
Якія спосабы завабіць людзей застаюцца ва ўмовах, калі рынак фактычна ня толькі сфармаваўся, але і напоўнены?
Заснаваную зь ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі дзяржаўную “Беларускую Сетку Тэлекамунікацый” (“БеСТ”) часта называюць “брыгадзірскім апэратарам”, паколькі ад пачатку “Бест” мусіў разьвіваць сетку ў рэгіёнах, з ахопам вясковай мясцовасьці.
Як кажа прадстаўніца прадпрыемства Таіса Пастухова, з пастаўленай задачай “Бест” пасьпяхова спраўляецца: ад мінулага лета, калі пачалася масавая тэлефанізацыя рэгіёнаў, колькасьць абанэнтаў узрасла да 176 тысяч:
“Задумвалася гэта як сацыяльны праект, і ёсьць некалькі складнікаў, якія насамрэч раскрываюць нашу ролю як сацыяльнага апэратара. Для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва прадугледжаны тарыфны плян “Ільготны”. Там няма ніякай абанэнтнай платы, абсалютна даступныя кошты на званкі і SMS. І катэгорыя асобаў, якія могуць скарыстацца гэты плянам, – ня толькі інваліды і вэтэраны вайны, але сюды патрапляюць нават людзі, якія дасягнулі пэнсійнага ўзросту. Тыя людзі, якія ўжо ня могуць атрымліваць паўнавартасную заработную плату”.
“БелСел” пераходзіць у сфэру мабільнага сеціва
Напачатку 1990-х паслугі прадпрыемства “БелСел” уражвала коштамі – ня меней за 1000 даляраў за тэлефон з акумулятарам у “спэцчамаданчыку”. Але калі тады кліенты плацілі за прэстыж ды бізнэс-антураж, то цяпер, паводле кіраўніцы аддзелу маркетынгу “БелСел” (гандлёвая марка “Diallog”) Крысьціны Вітушкі, кампанія арыентуецца на прынцыпова новую форму паслугаў – “мабільны інтэрнэт”:
“Перадача дадзеных на сёньняшні дзень – наша прыярытэтная паслуга. Мы не канкуруем на рынку за танных галасавых абанэнтаў, хоць "голас" у нас сапраўды самы танны. Мы прапануем перш за ўсё перадачу дадзеных, “мабільны інтэрнэт”. Тут роўных у нас няма, таму што гэта неабходная сёньня паслуга абанэнтам, гэта высокапрыбытковы для нас прадукт і гэта прадукт, які насамрэч дазваляе вырашыць сур’ёзныя пытаньні, сур’ёзныя праблемы нашаму бізнэсу”.
“Velcom” ставіць на пашырэньне зоны ахопу, МТС – на рэбрэндзінг
Пасьля таго, як напачатку кастрычніка дзяржава прадала сваю долю акцый у “Мабільнай лічбавай сувязі” інвэстарам з “Telecom Austria”, спадзеючыся атрымаць цягам трох гадоў звыш мільярду эўра, “Velcom” спыніў усялякія кантактаваньні з прэсай: служба даведкі прапануе дасылаць лісты, якія будуць разглядацца ў індывідуальным парадку. Праўда, на актыўнасьць кліентаў зьмена гаспадароў істотна не паўплывала, і цягам кастрычніка шэрагі “вэлкомаўцаў” пашырыліся яшчэ на 65 тысяч чалавек, што амаль удвая больш за дасягненьні МТС. “Velcom” робіць сабе рэкляму высокім ахопам тэрыторыі Беларусі. Цяпер зона дзеяньня “Velcom” ахоплівае 84% тэрыторыі краіны, дзе жывуць 95% насельніцтва.
МТС, каб завабіць новых абанэнтаў летась правёў рэбрэндзінг – на сьвет зьявіліся белае яйка ў чырвоным квадраце. Паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец ўбачылі ў новым брэндзе свой аўтарскі праект “Яйкаквадраты”, які яны сумесна прыдумалі яшчэ 15 гадоў таму. Праўда, Вярхоўны суд не знайшоў падставы, каб абараніць інтэлектуальную ўласнасьць заяўнікаў і не задаволіў прэтэнзіі творцаў.
У Беларусь зноў імкнецца аўстрыйскі капітал, 6.11.2007 А.Патупа: продаж “Velcom” — шматкрокавая спэкулятыўная апэрацыя?, 4.10.2007 Ці зьяўляецца судзьдзя ў працэсе “яйкаквадратаў” абанэнтам МТС?, 1.10.2007