Вячаслаў Ракіцкі, Менск Тэлевізія, як беларуская, гэтак і расейская, мае свае традыцыі адзначаць сьвяты. Як аматары камэдыі “Іронія лёсу, або З добрай парай” Эльдара Разанава чакаюць Новага году, гэтак і аматары камэдыі “Сабачае сэрца” апошнія гады сталі чакаць пачатку лістапада, калі адзін за другім расейскія й беларускія тэлеканалы паказваюць зьедлівую сатыру на бальшавізм паводле раману Міхаіла Булгакава.
Фільм незаўважна выціснуў з блакітнага экрану “Леніна ў Кастрычніку” і “Чалавека з ружжом”.
Сёлета шэраг паказаў на тэлеэкранах гісторыі пра тое, як у выніку апэрацыі прафэсара Праабражэнскага і доктара Барменталя зьявілася “говорящая собачка”, распачаў яшчэ ў суботу 8-мы канал.
А сёньня, у дзень 7 лістапада, паглядзець камэдыю Ўладзімера Бартка можна непасрэдна за сьвяточным сталом ажно два разы – на ОНТ и СТВ.
Наліўшы чарачку гарэлкі, можна ва ўнісон зь Яўгенам Еўсьцігнеевым і Барысам Плотнікавым паразважаць пра свабоду прэсы:
— Не читайте перед обедом советских газет. — Так ведь других-то нет... — Никаких и не читайте
А потым яшчэ раз з кампаніяй Швондэра прасьпяваць:
Суровые годы уходят Борьбы за свободу страны, За ними другие приходят, Они будут также трудны.