Севярын Квяткоўскі Група маладафронтаўцаў разгарнула расьцяжку з надпісам “Камунізм – пад трыбунал” ў момант, калі кіраўніцтва салігорскага выканкаму ўскладала кветкі да помніку Леніну.
Затрыманых братоў Ільлю ды Івана Шылаў, а таксама Хрысьціну Самойлаву завезьлі ў райаддзел міліцыі. Усе трое непаўналетнія. На знак салідарнасьці з затрыманымі група моладзі зладзіла акцыю ля будынку міліцыі.
Да помніка Дзяржынскаму ўсклалі вянок з калючага дроту са стужкай з надпісам “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917-1991. 1994-2007”.
Міліцыянты затрымліваюць Ільлю Шылу
Хрысьціну Самойлаву затрымлівае міліцыянт
Затрымліваюць Івана Шылу
"Камунізм - пад трыбунал"
Фота Паўла Батуева
Да помніка Дзяржынскаму ўсклалі вянок з калючага дроту са стужкай з надпісам “Ахвярам палітычных рэпрэсіяў. 1917-1991. 1994-2007”.