Алег Грузьдзіловіч, Менск Напярэдадні 7 лістапада карэспандэнт Радыё Свабода правёў апытаньне на вуліцах Менску. Карэспандэнт пытаўся ў мінакоў, ці ведаюць яны пра дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і ці адзначаюць яго?
Дзяўчына: “Гэта... Чырвоная зорка там... Ня памятаю, як сьвята называецца”.
Яе сяброўка: “Не, таксама ня памятаю”.
Малады спадар: “Гэта будзе 90-годзьдзе Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Але асабіста для мяне гэта ніякі дзень, я яго не сьвяткую”.
Ягоная жонка: “Мы не прымалі ўдзелу ў тых падзеях, таму, магчыма, яны нам не дарагія. Для нас галоўнае, што заўтра выходны дзень”.
Спадар: “Ведаю. Гэта дзень рэвалюцыі. Для мяне гэта сьвята ўмоўнае. Бо ня трэба працаваць. У душы яго не адзначаю”.
Вярнуліся дзьве юныя сяброўкі: “Згадалі! Гэта дзень грамадзянскай абароны! Не?..”
Студэнт: “Заўтра сьвята? Няўжо? Ах, дзень рэвалюцыі? Ніколі не сьвяткаваў, ня бачу падставы”.
Рабочы: “Я збольшага ня вельмі прызнаю гэты дзень. Як мне сказалі на працы, там нічога такога жахлівага не было. У гэты дзень толькі шэсьць чалавек загінула, па тэлевізару паказвалі”.
Карэспандэнт: “Прабачце, я правожу апытаньне пра заўтрашні дзень, а тут адна моладзь, якая нічога пра яго ня ведае. А вы ведаеце, які заўтра дзень?”
Пэнсіянэрка: “Так, заўтра вялікае сьвята. Мы яго адзначаем. Але больш нас не пытайцеся, мы ідзем з трызны, у нас было пахаваньне”.
Спадар: “7 лістапада, дзень рэвалюцыі. Ідзе час, мяняецца гісторыя, але настальгія застаецца. Згадваю дэманстрацыі... Усё ж гэта нацыянальнае сьвята, і добра, што яго ў нас падтрымліваюць”.
Працаўнік: “Ну не маё гэта сьвята! Глупства нарабілі ў 17-ым годзе, я так лічу”.
Пэнсіянэр: “Гэта дзень настальгіі той часткі электарату, якая жыве ўчорашнім днём. Хаця гэта была жахлівая гісторыя цягам усіх 70-ці гадоў. Чамусьці ў Беларусі гэта сьвята захавалася”.
Супрацоўніца камэрцыйнай фірмы: “Які дзень заўтра? 7 лістапада, рэвалюцыя. Ці гэта сьвята для мяне? Раней было сьвята, а цяпер... Цяжка адказаць, калі шчыра”.