Радыё Свабода Міжнародная журналісцкая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” апублікавала чарговы ўсясьветны рэйтынг свабоды прэсы.
Рэйтынг складзены паводле вынікаў апытаньня сярод 14 арганізацыяў, якія абараняюць свабоду слова ва ўсім сьвеце, а таксама незалежных журналістаў, дасьледчыкаў і праваабаронцаў з розных краінаў сьвету.
Экспэрты адказалі на 50 пытаньняў, якія датычацца свабоды прэсы. Усяго ў рэйтынгу прадстаўленыя 169 краін. Беларусь займае 151-е месца і адносіцца да краін з найгоршымі паказчыкамі. Сытуацыя ў Беларусі і Расеі не палепшылася, тут па-ранейшаму цяжка працаваць журналістам,– канстатуе арганізацыя. У 2005 годзе ў рэйтынгу арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” Беларусь займала 152-е месца.
Больш нізкія месцы сярод постсавецкіх краін маюць Узбэкістан і Туркмэністан. На апошнім 169-м месцы знаходзіцца Эрытрэя. Найлепшыя паказчыкі ў галіне свабоды слова маюць Ісляндыя, Фінляндыя, Нарвэгія ды Эстонія.
Беларусь на 186-ым месцы ў рэйтынгу свабоды прэсы (сьпіс), 03.05.2007 Tagesspiegel: сытуацыя са СМІ ў Беларусі пагаршаецца далей, 21.10.2005